Пра сапраўдных
«Бо я — сапраўдны беларус. У адрозненне ад большасці». Так і сказаў.
Можаце зь мяне кпіць, і сьмяяцца паблажліва, о высакалобыя інцелектуалы й дасьціпныя постмордаўнізты, але адгарнуў я папяровую НН і прачытаў проста бліскучы допіс Паўла Севярынца (мяркую, хутка зьявіцца й на сайце) — і чарговы раз упэўніўся, што гэта найлепшы наш эсэіст. Трапна, афарыстычна, вельмі цьвяроза, цалкам адэкватна. Калі кагосьці бянтэжаць біблійныя эпіграфы й праз тое тэкст апрыёры перагортваецца (кшталту,
Я ўжо й раней пісаў пра Севярынцаву эсэістыку (больш за тое, на занятках чытаем зь цехнарамі яе як прыклад жанру), але паўтаруся. пафас тут (літаральна — апантанасьць Богам) ёсьць не мастацкім прыёмам, але тое, чым гэты чалавек жыве й дыхае. Як Паўлу ўдаецца штотыдня выдаваць такія бліскучыя тэксты (пры гэтым працуючы, адказваючы на лісты, маючы такое абмежаваньне ў рухах — здаецца, на хіміі й праца ў інтэрнэце забароненая?)? Адкуль у яго гэтулькі шчырасьці й Веры? Так, менавіта адтуль.
А ўчора, пасьля Дубаўцоўскай вечарыны, вяртаючыся дахаты, пабачыў каля крамы аўто («Форд
І гэтак мне сумна стала адразу. Вось, бляха, гэтае славалюбства, гэтая псеўда-
Перапрашаю, набалела.
пс, А яшчэ ў газеце файнае апавяданьне другога Пашы — Касьцюкевіча. Пра кляшча. Раю!