Знайсці
29.04.2024 / 21:116РусŁacБел

Жонка былога вайскоўца, асуджанага ў Польшчы за шпіянаж, звярталася ў КДБ па «садзеянне і абарону»

Сёння ў Познані суд вынес прысуд па справе двух беларусаў, абвінавачаных у шпіянажы. Аднаго з абвінавачаных, 57-гадовага кіроўцу і музыку Дзмітрыя Н., апраўдалі за адсутнасцю доказаў, а другому, 51-гадоваму вайскоўцу ў адстаўцы Андрэю Рачкевічу, далі тры гады зняволення, хоць пракуратура запытвала пяць. Між тым «Кіберпартызаны» звяртаюць увагу, што ва ўзламанай імі базе зваротаў з сайта КДБ ёсць і зварот жонкі Рачкевіча. 

У звароце, накіраваным 14 сакавіка 2023 года на імя старшыні КДБ Івана Церцеля, жыхарка Брэста Аксана Рачкевіч просіць «пра дапамогу і аказанне максімальнага садзеяння майму мужу Рачкевічу Андрэю Яўгенавічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, арыштаванаму 4 красавіка 2022 г. у г. Познань (Рэспубліка Польшча) па артыкулу 130 пар. 1 (шпіянаж) на карысць Рэспублікі Беларусь».

Паводле слоў жанчыны, такая сітуацыя стала магчымым з-за ўцечкі персанальных даных як ейнага мужа, так і яе самой, бо познаньскі суд выдатна ведаў пра вайсковае мінулае Андрэя Рачкевіча і ягонай жонкі. Стаж у іх, як сама Аксана Рачкевіч піша, немаленькі: у Андрэя 26 гадоў, а ў яе 19.

У сувязі з гэтым жанчына канстатавала, што «назаўсёды страціла магчымасць выезду за межы РБ», а таму не можа дапамагаць мужу, а без яго гэтага рабіць няма каму. Яе ж «маральныя, фізічныя і матэрыяльныя рэсурсы вычарпаныя канчаткова», і ёй, маўляў, «вельмі складана растлумачыць дачцэ, чаму яна не будзе займацца з рэпетытарам перад паступленнем у ВНУ, а сыну — чаму ў яго ўжо год няма новых цацак».

Напрыканцы Аксана Рачкевіч дэкларуе, што з'яўляецца «прыхільніцай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, і прытрымліваецца курсу, зададзенага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці».

У сувязі з гэтым яна выказвае «шчырае спадзяванне», што «вайскова-дыпламатычны корпус Рэспублікі Беларусь прыме вычарпальныя меры па ўстанаўленні прычын таго, што адбылося, і акажа нам максімальнае садзеянне і абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і нормамі міжнароднага права».

Чытайце таксама:

«Магу ехаць дадому? Праўда? Дзякуй». У Познані суд вынес прысуд па справе двух беларусаў, абвінавачаных у шпіянажы

Кіраўніца прадстаўніцтва «Белавія» ў Чэхіі патрабавала ад КДБ даведку аб стажы

Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
44
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
5
0
Mafkees /адказаць/
30.04.2024
чаму яна не будзе займацца з рэпетытарам перад паступленнем у ВНУ, а сыну — чаму ў яго ўжо год няма новых цацак».////////// Вот вам слабоумным дегенератам благодарность за годы службы колхозному быдлу))) Ваши стоны отлично поднимают настроение))
0
Ёсік/адказаць/
30.04.2024
Уражаньне, што галава, каб толькі есьці. Падтрымліваеш палітыку лукашэнкі, вось гэтае і скажы сваім дзецям.
30.04.2024
Гэтай той Андрэй Рачкевіч, што датычаны да рэйдарскага захопу Сяргеем Бульбам? Ну цяпер усё стала на свае месцы. Ці выбачыцца Бульба?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031