Знайсці
24.04.2024 / 20:422РусŁacБел

У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку

Верагодна, ён ехаў цягніком «Адлер — Калінінград», піша Hrodna.life.

Мужчына ехаў цягніком праз станцыю Гудагай. Хутчэй за ўсё, падчас мытнага надгляду ў яго праверылі тэлефон. У смартфоне ў расіяніна знайшлі падпіскі «Полк Каліноўскага», Nexta-Live і «Радыё Свабода». Тады мужчыну знялі з цягніка і затрымалі.

На судзе, які прайшоў 11 красавіка ў Астраўцы, расіянін прызнаў віну. Яму прызначылі трое сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.

Вядома, што расіянін працуе начальнікам змены ў акцыянерным таварыстве, у яго двое непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек. І гэта толькі тыя, пра каго вядома

Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна

Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
1
Жора/адказаць/
25.04.2024
І от тут пытанне - чаму цягнікі ў Калінінград праз Гудагай едуць, а ў Вільню - не?
0
Беларус/адказаць/
25.04.2024
Жора, Усё вельмі проста - калінінградскі чыгуначны пасажырскі транзіт рэгулюецца не на ўзроўні літоўскага ўрада, як цягнікі ў Вільню, а на ўзроўні Бруселя, то-бок уладаў Еўрасаюза. Таму літоўскія ўлады не могуць калінінградскі цягнік самастойна забараніць, на ўзроўні ж ЕС да такога рашэння пакуль не даспелі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031