Знайсці
05.05.2024 / 22:503РусŁacБел

Аднапартыец Берлусконі расказаў, як Пуцін пачаставаў таго свежавыразаным сэрцам казулі

Экс-сенатар ад партыі Берлусконі «Наперад, Італія!» Фабрыцыа Чыкіта са спасылкай на аповеды самога Берлусконі сцвярджае, што Пуцін падчас аднаго з паляванняў асабіста раскрыжаваў казулю і адразу пачаставаў палітыка яе сырым сэрцам. Гэты ўчынак Пуціна, па словах Чыкіта, «да млоснасці шакаваў» тагачаснага італьянскага прэм'ера.

Былы прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі за адным сталом з Уладзімірам Пуціным. Фота: Alexei Druzhinin / RIA Novosti Russian Government / AP

«Памерлы экс-прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі яшчэ ў 2013 годзе быў пачаставаны з рук Пуціна сырым сэрцам казулі, якую расійскі прэзідэнт асабіста раскрыжаваў адразу пасля яе забойства на паляванні», — піша буйное італьянскае выданне Corriere della Sera са спасылкай на ўспаміны былога аднапартыйца Берлусконі Фабрыцыа Чыкіта.

Чыкіта сцвярджае, што Берлусконі сам распавёў яму гэтую гісторыю яшчэ пры жыцці і што здарылася яна ў часе адной з сустрэч Пуціна і Берлусконі ў Расіі больш за 10 гадоў таму.

Паводле слоў экс-сенатара, Берлусконі тады пагадзіўся пайсці на паляванне з Пуціным, хоць сам «ніколі не дакранаўся да стрэльбы». Далейшы аповед былога італьянскага прэм'ера, са словаў Чыкіта, выглядаў так.

«Калі мы прыйшлі ў лес, Пуцін даў мне стрэльбу і праз некаторы час заўважыў дзвюх казуль. Ён паказаў мне на адну з іх са словамі: «Гэта твая. Страляй». Я тады сказаў, што лепш застрэлюся сам. Пачуўшы мой адказ, ён стрэліў у абедзвюх і забіў іх.

Пасля гэтага Пуцін спусціўся да адной з забітых жывёлаў і асабіста раскрыжаваў яе, дастаўшы сэрца і затым даўшы яго сыры кавалак мне на драўляным падносе са словамі: «Гэта будзе выдатная ежа», — пераказвае Фабрыцыа Чыкіта словы экс-прэм'ера Італіі.

Першай рэакцыяй Берлусконі на ўчынак Пуціна было тое, што палітык «схаваўся за дрэвам, і яго званітавала», сцвярджае Фабрыцыа Чыкіта.

Апісваючы адносіны Пуціна і Берлусконі, экс-сенатар адзначыў: «Яны захапляліся адзін адным, і іх адносіны былі абсалютна роўнымі. Пуцін лічыў Берлусконі геніяльным чалавекам, а той лічыў Пуціна прагматыкам, з якім можна шмат чаго абмяркоўваць і рабіць разам: ад бізнэсу да жанчын».

Нагадаем, што былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі памёр летась ва ўзросце 86 гадоў. Палітык быў вядомы цесным сяброўствам з Уладзімірам Пуціным і нават адзначыўся некалькімі спрэчнымі заявамі пра Украіну.

Чытайце таксама:

Джорджа Мелоні патрабуе 100 тысяч еўра кампенсацыі за парнаграфічны дыпфэйк з яе ўдзелам

Суд над Ндрангетай: 207 мафіёзі і іх памагатых у Італіі атрымалі на ўсіх 2200 гадоў

Пуцін мог атрымаць інтымныя відэа нямецкіх палітыкаў і чыноўнікаў — Bild

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
10
Сумна
0
Абуральна
5
05.05.2024
Šaman, jon i jošć šaman.Nie zdziŭliusia, kali toje serca nasamreč bylo čalaviečaje...
13
Влад/адказаць/
05.05.2024
Скоро выяснится что и кровью младенцев запивал. К чему эти сплетни?
0
За мир/адказаць/
06.05.2024
Путин - мясник. И всегда им был.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031