Знайсці
05.05.2024 / 22:281РусŁacБел

Вышэй толькі Мадагаскар: перамога «Мёраў» над «Расонамі» 50:0 — другая ў гісторыі футбола

Саступілі толькі скандальнаму дэмаршу.

Фота: Родны футбол

У Мёрах ніколі не было моцнай футбольнай каманды ўзроўню хаця б чэмпіянату Беларусі. Але гэты горад ужо дакладна трапіў на футбольную карту свету.

Усё праз гістарычную перамогу над «Расонамі» ў матчы турніру, арганізаванага Мінспорту ў піку другой лізе Беларускай федэрацыі футболу. 4 мая «Мёры» разграмілі суперніка з лікам 50:0.

Гэты анамальны вынік стаў другім у спісе самых буйных перамог у гісторыі сусветнага футбола, заўважыў «БМ».

Матч у Мёрах саступіў толькі гульні чэмпіянату Мадагаскара паміж камандамі «Адэма» і «Л'эмірн», якая завяршылася з неверагодным лікам 149:0 і ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Тая сустрэча прайшла ў 2002 годзе. За тур да канца чэмпіянату суддзя пазбавіў «Л'эмірн» шанцаў на тытул, прызначыўшы ў яго вароты несправядлівы пенальці на апошняй хвіліне. Чэмпіёнства дасталася «Адэме», якая якраз і прымала «Л'эмірн» у апошнім туры.

Госці вырашылі зладзіць самую сапраўдную акцыю пратэсту. Трэнер паставіў перад гульцамі цікавую задачу: забіць як мага больш галоў … у свае вароты.

У выніку матч выглядаў наступным чынам: футбалісты «Адэмы» проста стаялі і назіралі, як гульцы «Л'эмірна» расстрэльваюць уласныя вароты. Тыя за 90 хвілін паспелі забіць 149 галоў. Мяч улятаў у вароты ў сярэднім кожныя 36 секунд.

Так «Адэма» трапіла ў Кнігу рэкордаў як аўтар самай буйной перамогі ў гісторыі футбола. Папярэдняе дасягненне належала шатландскаму «Арброту», які ў 1885 годзе разграміў «Бок Акорд» у Кубку Шатландыі з лікам 36:0. Рэкорд пратрымаўся больш за стагоддзе.

«Мёры» ў Кнігу Гінэса трапіць не змаглі. Але другое месца ў гістарычнай табліцы — таксама дасягненне. Якім, праўда, арганізатар лігі Мінспорту наўрад ці можа ганарыцца.

Чытайце таксама:

50:0! І гэта лік не рэгбійнага, а футбольнага матча ў беларускім чэмпіянаце

Беларус Антон Чычкан стаў уладальнікам Кубка Польшчы па футболе

Падчас футбольнага матча першай лігі гулец страціў прытомнасць, яго забрала хуткая

12-гадовы беларускі футбаліст зрабіў выбар паміж «Рэалам» і «Барселонай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
20
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
1
1
хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?/адказаць/
05.05.2024
"Госці вырашылі зладзіць самую сапраўдную акцыю пратэсту."
дык што - і тут нешта такое было? бо інакш - як зразумець?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031