Знайсці
24.04.2024 / 18:555РусŁacБел

Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў

Міністэрства абароны ЗША адразу пасля падпісання прэзідэнтам Байдэнам закона аб вайсковай дапамозе Украіне аб'явіла пра новыя пастаўкі для патрэбаў Кіева. Як паведамілі ў Пентагоне, пастаўкі будуць ісці са складоў арміі ЗША, а аб'ём пакету складзе 1 млрд даляраў.

Пентагон у Вашынгтоне. Фота: Wikimedia Commons

У новы пакет уваходзяць:

  • ракеты RIM-7 і AIM-9M для СПА;
  • ракеты для ЗРК Stinger;
  • стралковая зброя і дадатковыя патроны да стралковай зброі, у тым ліку патроны калібра 50 для барацьбы з беспілотнікамі;
  • боепрыпасы для HIMARS;
  • 155-мм артылерыйскія выстралы;
  • 105-мм артылерыйскія выстралы;
  • 60-мм мінамётныя выстралы;
  • баявыя машыны пяхоты Bradley;
  • машыны з супрацьміннай абаронай MRAP;
  • пазадарожнікі HMMWV;
  • грузавыя аўтамабілі;
  • тактычныя машыны для буксіроўкі і перавозкі тэхнікі;
  • супрацьтанкавыя ракеты TOW;
  • супрацьтанкавыя комплексы Javelin і АТ-4;
  • высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы;
  • абсталяванне аэрадромнага забеспячэння;
  • супрацьтанкавыя міны;
  • супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
  • падрыўныя боепрыпасы для расчысткі перашкод;
  • прыборы начнога бачання;
  • запасныя часткі, палявое абсталяванне, навучальны рыштунак, тэхнічнае абслугоўванне і іншае дапаможнае абсталяванне.

Усяго законам прадугледжана выдзяленне на падтрымку Украіны 61 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Байдэн падпісаў закон аб вайсковай дапамозе Украіне на $61 мільярд

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
0
Чэл/адказаць/
24.04.2024
Мінак, што вы вярзеце, 50 млрд разлічаныя да 2026 году. Выдаюць па кроплі, больш за тое, у Еўропе ўжо пустыя склады са снарадамі, ўсё што было ўжо выдалі, таму дапамога ад ЗША будзе дарэчы, бо ў штатах яшчэ вялікія запасы.
5
Беларус/адказаць/
24.04.2024
Украіна наступала - не давалі зброі. Пачала Украіна адступаць - далі. Няма ў іх мэты, каб Украіна перамагла. Яны хочуць аслабіць абодва бакі і ўзяць пад кантроль, па запаветах Кісінджэра.
2
Агееў /адказаць/
25.04.2024
Беларус, толькі зразумеў? Ну хаця б зразумеў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031