Знайсці
24.04.2024 / 18:0011РусŁacБел

Галасаванне за Лукашэнку і Косінца зрабілі не аднагалосным

Паводле вынікаў выбараў кіраўніцтва Усебеларускага народнага сходу супраць кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі нібыта прагаласаваў адзін чалавек, супраць кандыдатуры Аляксандра Косінца — 10.

Скрыншот з трансляцыі пасяджэння УНС 24 красавіка

Паводле абвешчаных вынікаў галасавання, за абранне Аляксандра Лукашэнкі старшынёй Усебеларускага народнага сходу прагаласавалі 1157 чалавек з 1158, адзін чалавек прагаласаваў супраць.

Намеснікам старшыні УНС абраны ранейшы памочнік Лукашэнкі Аляксандр Косінец. За яго нібыта прагаласавалі 1148 чалавек, а 10 выказаліся супраць.

У той жа час спіс астатніх 13-ці членаў Прэзідыума УНС быў зацверджаны аднагалосна, усе былі «за». Акрамя Лукашэнкі і Косінца, у гэты орган увайшлі Вадзім Богуш, Аляксандр Бранцэвіч, Канстанцін Бурак, Надзея Ермакова, Уладзімір Каранік, Марына Лянчэўская, Сяргей Палякоў, Сяргей Сівец, Руслан Страхар, Ірына Тылец, Дзмітрый Чарнякоў, Вольга Шпілеўская, Юрый Шулейка.

@nashaniva Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік #беларусь#внс#маякраінабеларусь#белорусы#лукашенко#александрлукашенко#нашаніва#беларускаямова♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец

Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі

Хто яна, дэлегатка УНС з самай арыгінальнай прычоскай? ФОТАФАКТ

Без мікрахвалёўкі або планшэта — што падарылі дэлегатам УНС гэтым разам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
26
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
7
0
Электарат Лукашэнкі /адказаць/
24.04.2024
На фота - ўвесь электарат Лукашэнкі, плюс тры тысячы мянтоў, якія іх ахоўваюць. Электарат Лукашэнкі - мянты, чыноўнікі, кдбшнікі, ідэолагі. І члены іх сямей, якія кормяцца з гэтага.
0
Бобр/адказаць/
24.04.2024
даведка, это система скопирована от силового блока: 2 палаты и собрание вроде занимаются одним и тем же, но смотрят друг за другом. Как КГБ, МВД и ГП
0
Сымон/адказаць/
25.04.2024
Прагаласаваўшы супраць Лукашэнкі дэлегат ужо захоплены, моцна збіты і зняўся ў пакаяльным відэа, на якім ён клянецца, што проста пераблытаў момант, калі было трэба ківаць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031