Знайсці
24.04.2024 / 19:078РусŁacБел

Цяпер кожны ў ЗША можа набыць робата-сабаку з агнямётам і лазерным навядзеннем. Навошта ён патрэбны?

Грозная машына атрымала назву «Тэрманатар» і ўжо адкрыта прадаецца сярод звычайных амерыканскіх грамадзян. Расказваем, з якой мэтай яго стваралі і колькі давядзецца аддаць грошай за гэтага «міралюбнага» сабаку.

Робасабака «Тэрманатар» з кампактным агнямётам і лазерным навядзеннем. Фоты: афіцыйны сайт амерыканскай кампаніі Throwflame

Амерыканская кампанія Throwflame прыступіла да адкрытых продажаў «Тэрманатараў» — робасабак з электрычным кампактным агнямётам ARC уласнай вытворчасці, абсталяваных сістэмамі лазернага навядзення і начнога бачання.

Прылада каштуе 9420 даляраў (больш за 30 тысяч беларускіх рублёў).

«Тэрманатары» абсталяваныя батарэяй на гадзіну працы, важаць каля 15 кілаграм і могуць кантралявацца дыстанцыйна са смартфона па WiFi і Bluetooth. Ёсць таксама падтрымка акуляраў віртуальнай рэальнасці, што дазволіць кіраваць прыладай ад першай асобы (што робіць «Тэрманатараў» паўнавартаснымі FPV-дронамі, якія ўжо здзейснілі рэвалюцыю на полі бою ва Украіне).

Апроч гэтага, новыя робасабакі самастойна картаграфуюць мясцовасць і ўмеюць абыходзіць перашкоды.

Што да агнямёта, то ён можа страляць напалмам на адлегласць да 10 метраў і няспынна працаваць на працягу 45 хвілін. Яго полымя можа вывяргацца імгненна на загад карыстальніка.

Распрацоўшчыкі «Тэрманатара» падаюць свой твор як першы ў сваім родзе і заяўляюць, што ён не прызначаны для вядзення баявых дзеянняў.

Асноўнымі мэтамі новых робасабак, прапісанымі на афіцыйным сайце кампаніі Throwflame, з'яўляюцца:

  • Кантроль і прадухіленне лясных пажараў.
  • Сельскагаспадарчая праца.
  • Ахова навакольнага асяроддзя.
  • Прыбіранне снегу і лёду.
  • Забавы і спецэфекты.

Паглядзець на «Тэрманатараў» у дзеянні можна ў гэтым відэа.

Чытайце таксама:

Беларусь распрацоўвае лазерную зброю

Прадстаўлены першы ў свеце робат-пыласос, які можа «хадзіць» па лесвіцах

Аб'яўлены першы ў свеце конкурс прыгажосці сярод штучных мадэляў. Пераможца атрымае амаль столькі ж, колькі і «Міс Беларусь»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
12
Сумна
1
Абуральна
4
0
Куплю/адказаць/
25.04.2024
Патрэбная рэч для жыцця ў Беларусі
0
Скайнет/адказаць/
25.04.2024
Чел, это для тех, кто по-настоящему горит своей работой.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.04.2024
Все красиво. Но, зацепила лапой камень по-больше - на свалку. Через лет 40 сделают нормальные. Для бедарусов прибавляйте еще 40.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031