Знайсці
06.05.2024 / 11:19ŁacБел

За абразу Лукашэнкі суд пакараў прымусовым лячэннем ў псіхіятрычнай бальніцы

У Рэчыцы суд пакараў Дзмітрыя Першына за паклёп і абразу Лукашэнкі, накіраваўшы яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны шпіталь, піша «Гомельская вясна». 

Суд адбыўся 8 красавіка, але яго вынік стаў вядомы толькі цяпер.

 Дзмітрыя Першына з Рэчыцы абвінавацілі па частцы 2 артыкула 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса РБ і ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка. Ён вызначыў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. 

3 мая Міністэрства ўнутраных спраў дадало Дзмітрыя ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама:

«Любы больш ці менш разважлівы чалавек будзе рабіць высновы». Блогер Пятрухін расказвае палякам пра беларусаў і адукоўвае ябацек

Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»

Аблава ў Лідзе — затрымалі работнікаў Малочна-кансервавага камбіната і «Лакафарбы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031