Знайсці
24.04.2024 / 17:049РусŁacБел

Хто такая Нэлі Малярова, якая будзе будаваць беларускі порт у Мурманску?

Пра існаванне Нэлі Маляровай грамадскасці стала вядома, калі днямі было абвешчана пра будаўніцтва новага парта ў Мурманску для беларускіх патрэб. Гэтая грамадзянка Беларусі фігуруе як аднаасобная ўладальніца расійскага ТАА «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі», які падпісаў з урадам Мурманскай вобласці адпаведнае пагадненне. Reform.news пры дапамозе «Кіберпартызанаў» даведаўся, што гэта за загадкавая жанчына і хто стаіць за яе спінай.

Нэлі Панкратава/Малярова. Фота з сацсетак

Нэлі Малярова нарадзілася 14 лістапада 1995 года ў Наваполацку, яе дзявочае прозвішча — Панкратава. У сеціве пра яе амаль няма інфармацыі, апрача толькі таго, што яна, будучы студэнткай Полацкага ўніверсітэта, у чэрвені 2016 года стала пераможцай XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, а таксама напісала навуковую працу «Удасканаленне механізму выбару грузаперавозчыкаў у ланцугу паставак прадукцыі прамысловага прадпрыемства».

У сакавіку 2021 года Нэлі Панкратава працавала ў лагістычнай кампаніі ТАА «БелКазТранс», якая афіляваная з адным з самых уплывовых «кашалькоў» рэжыму Мікалаем Вараб'ём і была ўключаная ў шматмільярдныя схемы па кантрабандзе вугалю і нафтапрадуктаў.

Сам Верабей трапіў пад санкцыі ЕС яшчэ ў снежні 2020 года і пасля таго стаў перапісваць свае актывы на падстаўных людзей. Сярод гэтых людзей ёсць і Ірына Эдуардаўна Панкратава — сястра бацькі Нэлі Панкратавай.

Аднак пасля таго, як у жніўні 2021 года ЗША ўвялі санкцыі не толькі супраць Мікалая Вараб'я, але і супраць шэрагу яго кампаній, у тым ліку «БелКазТранс», то простае перапісванне ўладальнікаў працаваць перастала. Тады ў верасні 2021 года з'явілася ТАА «Лагістык Энэрджы» — аналаг «БелКазТранса», які зарэгістраваны па тым жа самым адрасе ў Мінску (пр. Пераможцаў, 116) і займаецца тым жа самым бізнэсам. 

У рэйтынгу беларускіх транспартна-лагістычных кампаній за 2022 год паводле аб'ёму аказаных лагістычных і транспартна-экспедыцыйных паслуг «Лагістык Энэрджы» знаходзілася ўжо на 3-м месцы, а «БелКазТранс» усяго толькі на 33-м.

ТАА «Лагістык Энэрджы» зарэгістравала і з'яўляецца яе 100% уладальніцай Нэлі Барысаўна Малярова, яна ж супрацоўніца «БелКазТранс» Нэлі Панкратава. На момант стварэння гэтага бізнэсу, які неўзабаве стаў найбуйнейшым у Беларусі, дзяўчыне было ўсяго 25 гадоў, і пра яе бізнэс-таленты нікому не было вядома.

Чытайце таксама:

Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны», якога год таму арыштоўвалі

Беларусь пабудуе ў Мурманску порт для перавалкі грузаў магутнасцю 25-30 млн тон

Лукашэнкаўскі «бізнэсмен удачы» Верабей трапіў у прыцэл сілавых структур

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
29
Ха-ха
16
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
37
0
все пути ведут в Дрозды/адказаць/
24.04.2024
Нэлі Панкратава стала пераможцай XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, а таксама напісала навуковую працу «Удасканаленне механізму выбару грузаперавозчыкаў у ланцугу паставак прадукцыі прамысловага прадпрыемства».

неужели и эта тесно подружилась с агрофюрером....
0
Древнейшая профессия/адказаць/
24.04.2024
Фаворитки при автократии летают в космос, заседают в палатке, на них переписывают бизнесы и создают фирмы прослойки чтобы обходить санкции. Все как обычно
0
Сябар Кныровіча/адказаць/
25.04.2024
Першым гучным выпадкам па афармленню афіляваных бізнэсаў і маёмасці на маладзенькіх палюбоўніц была гісторыя з Шэйманам. Тым, які па словах Лукашэнкі бегаў у 90х па Менску з пісталетам. Здаецца, Верабей пайшоў па гэтаму ж шляху
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031