Знайсці
24.04.2024 / 15:279РусŁacБел

Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

У трансляцыю сённяшняга пасяджэння УНС трапілі кадры, на якіх прапагандыст АНТ Ігар Тур спрабуе захоўваць бадзёрасць, але з пераменным поспехам.

Скрын трансляцыі пасяджэння УНС

Цікава, што ў 2022-м прапагандыст у сваім тэлеграм-канале публікаваў зварот да чыноўнікаў, дзе абураўся, што тыя спяць на нарадах:

«Я б вельмі хацеў папрасіць вас на сустрэчах з кіраўніком дзяржавы, ды і на любых нарадах, дзе ёсць тэлекамеры, усё ж такі заўсёды знаходзіць у сабе сілы і быць сабранымі.

Таму што калі вы выпадкова закімарыце на галёрцы ці проста седзіце з абыякавым поглядам і думаеце пра нешта сваё, то потым я, як і ўсе мае калегі з пула, на мантажы спрабуюць выразаць гэтыя фрагменты. І я, замест таго, каб рабіць сваю працу, марную час на тых, хто не змог сабрацца на пару гадзін».

Чытайце таксама:

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м

Як Азаронак стаў такім? Новыя факты з біяграфіі самага адданага Лукашэнку прапагандыста

Беларуская Папялушка: як маладая юрыстка з Гародні Бажэна Ярэміч робіць агаламшальную кар'еру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
матка природа не обманешь/адказаць/
24.04.2024
 и снится еиу Париж, как сп. Ермошиной, а тут какой-то пиз....шь. Поэтому и заснул чел.
0
Ядвига/адказаць/
25.04.2024
Я вообще удивляюсь и поражаюсь стойкости назначенцев, видеть эту полуторацентнерную тушу с отвратительным полу голосом, слушать такие глупости и идиотизмы и не спать- это что-то с чем-то.
0
даведка/адказаць/
25.04.2024
Игорь Тур сёння уже не спал, но не выдержал и заснул Игорь Марзалюк... https://i.ibb.co/w6P84Rd/Marzalyuk.png
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031