Знайсці
24.04.2024 / 14:33РусŁacБел

У БДМУ супрацоўнікам забаранілі свабодна ўдзельнічаць у канферэнцыях і семінарах

Студэнты і выкладчыкі збіраюць подпісы пад петыцыяй.

Рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч змяніў правілы ўнутранага распарадку. Цяпер супрацоўнікі ўніверсітэта не могуць удзельнічаць у навуковых канферэнцыях, з'ездах, навучальных курсах, якія не прадугледжаны планам Міністэрства аховы здароўя, распавядаюць праваабаронцы з Mayday team.

Рабіць гэта можна толькі па «спецыяльным дазволе». Гэта ж рашэнне тычыцца чытання лекцый у афлайн– і анлайн-рэжыме: цяпер іх неабходна ўзгадняць з дэканам або рэктарам.

Супрацоўнікі і студэнты БДМУ запусцілі петыцыю на імя Міністэрства аховы здароўя з патрабаваннем адмяніць гэтае рашэнне. На іх думку, яно не адпавядае беларускаму заканадаўству і міжнародным пагадненням.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031