Знайсці
24.04.2024 / 13:29РусŁacБел

Шэсць чалавек атрымалі траўмы ў аварыі маршруткі і Hyundai у Магілёве

Сёння раніцай у Магілёве сутыкнуліся аўтамабілі Hyundai і Volkswagen (маршрутнае таксі). Як паведамляе ДАІ, аварыя здарылася каля 7:55 на праспекце Дзімітрава.

У выніку ёсць пацярпелыя і ў Hyundai, і ў маршрутцы. Паводле звестак ДАІ, 34-гадовага кіроўцу Hyundai з траўмамі шпіталізавалі. На кадрах, якія распаўсюдзіла ДАІ, відаць, што ўдар прыйшоўся акурат у левую частку легкавіка, высыпалася шкло.

Кіроўцу і чацвярым пасажырам маршруткі аказана меддапамога, пасля чаго яны адпушчаныя дадому. Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031