Знайсці
24.04.2024 / 08:5213РусŁacБел

Патрыярх Кірыл забараніў у служэнні святара, які праводзіў паніхіду на магіле Аляксея Навальнага

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сваім указам забараніў у служэнні на тры гады іерэя Дзімітрыя Сафронава, клірыка храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў Маскве. Дакумент ад 15 красавіка апублікаваны на сайце Маскоўскай епархіі.

 Дзімітрый Сафронаў на магіле Аляксея Навальнага. Скрын відэа

У рашэнні Кірыла сказана, што Сафронаву забаронена праводзіць багаслужэнні, насіць расу і святарскі крыж. 

Па рашэнні кіраўніка РПЦ яго адправілі на тры гады ў іншы храм Масквы «для выканання абавязкаў псаломшчыка і тых даручэнняў, якія вызначыць яму пробашч». 

«Па заканчэнні тэрміну нясення епітымʼі па водгуках з месца нясення паслухмянстваў будзе прынята рашэнне аб магчымасці яго далейшага святарства», — сказана ва ўказе. 

Дзімітрый Сафронаў служыў паніхіду на магіле Аляксея Навальнага на 40 дзён пасля смерці палітыка. Як звярнула ўвагу «Медуза», Сафронаў таксама быў у ліку святароў, якія публічна заклікалі ўлады Расіі выдаць цела Аляксея Навальнага яго сямʼі (цела Навальнага аддалі маці на дзявяты дзень пасля смерці). 

Тэлеграм-канал «Праваслаўе і зомбі» сцвярджае, што Сафронаў не чытаў «Малітву аб перамозе святой Русі». Маскоўская дыяцэзія з верасня 2022 года патрабуе ад усіх парафій чытаць гэтую малітву.

Чытайце таксама:

МУС Эстоніі: Усе адносіны мясцовых цэркваў з РПЦ павінны быць разарваныя

«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага

Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
19
2
Лінгва/адказаць/
24.04.2024
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Арды. - так правільней.
0
На момант хросту Русі Масквы яшчэ не было/адказаць/
24.04.2024
247, у БПЦ не чытаюць. БПЦ гэта не частка РПЦ, гэта частка МП. Як літоўская, эстонская і іншыя - там таксама не чытаюць.
0
франка/адказаць/
24.04.2024
Лінгва, ён не патрыярх Манголіі, так што не правільней
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031