Знайсці
24.04.2024 / 08:432РусŁacБел

Сёння грамадскі транспарт не спыняецца ля Палаца Рэспублікі

У Палацы Рэспублікі сёння пачнецца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу.

У сталіцы грамадскі гарадскі транспарт не будзе ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў на прыпынку каля Палаца Рэспублікі, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале «Мінсктранса».

«З 08:00 скасаванае выкананне прыпыначнага пункта «станцыя метро Кастрычніцкая» з боку Палаца рэспублікі», — гаворыцца ў паведамленні.

У Палацы Рэспублікі сёння пачнецца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу.

Чакаецца, што ў сераду будзе зацверджаны парадак сходу, абраныя яго працоўныя органы, прэзідыум і старшыня. Запланаваны выступ Аляксандра Лукашэнкі.

Сход працягнецца ў чацвер, тады плануецца зацвердзіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрыну Беларусі.

Чытайце таксама:

Ахоўваць Усебеларускі народны сход будуць тры тысячы сілавікоў

Каго вылучылі ў прэзідыум «Усебеларускага народнага сходу»

Дэлегатамі «Усенароднага беларускага сходу» будуць 1162 чалавекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
1
Вось гэта страх у лукашыстаў!/адказаць/
24.04.2024
Во як баяцца народа, што аж транспарт заблакавалі, каб народ не мог нават на прыпынку грамадскага транспарту выйсці там, дзе яны будуць выдаваць сябе за "народных абраннікаў" і выступаць ад імя народа.
24.04.2024
Вось гэта страх у лукашыстаў!, вот-вот, боятся что из автобуса выйдет толпа и побежит штурмовать дворец республики с любовью к народоизбранным. Смех
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031