Знайсці
24.04.2024 / 08:11РусŁacБел

Падаражэе праезд у электрычках і цягніках

Апошні раз цэны на гэтым рынку мяняліся ў чэрвені 2023-га.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Найбліжэйшым часам у Беларусі падаражэюць квіткі на гарадскіх і рэгіянальных чыгуначных маршрутах. Вырастуць цэны і на перавозку багажу, што прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дакумент пакуль не апублікаваны, але паведамляецца, што ён набудзе сілу праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання. 

Так, тарыфы на перавозку пасажыраў на гарадскіх чыгуначных лініях вырастуць на 7 капеек у межах аднаго тарыфнага пояса (напрыклад, па напрамках Мінск — Гарадзішча, Мінск — Фаніпаль, Брэст — Жабінка і інш.). А таксама ў межах двух тарыфных паясоў па адным кірунку (напрыклад, Мінск — Негарэлае, Гродна — Скідзель і інш.).

Паведамляецца, што ў межах 2—4 тарыфных паясоў па двух напрамках цэны вырастуць на 14 капеек. Пры гэтым на нязручныя адкідныя месцы прадугледжаны паніжальны каэфіцыент 0,7. На колькі даражэй будзе перавозка багажу, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У цягніках Германіі з'явяцца двухмесныя «купэ для пацалункаў»

У цягніках на Міншчыне стане больш узброенай аўтаматамі міліцыі

Паміж Мінскам і Масквой хочуць пусціць чартарныя цягнікі, каб расейцам ездзіць на карпаратывы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031