Знайсці
16.04.2024 / 16:07ŁacБел

Польскі інвестар сеткі «Буслік» атрымае кампенсацыю за страту бізнэсу ў Беларусі

Польская кампанія CDRL, якой у Беларусі належала сетка крамаў дзіцячага адзення «Буслік», атрымае больш за 18 млн злотых (каля 4,5 млн даляраў) ад страхавой кампаніі за страту кантролю над сваім беларускім актывам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце інвестара.

Фота: Яндэкс. Карты

Аказваецца, CDRL застрахавала свае беларускія інвестыцыі ў кампаніі KUKE S. A., а 15 красавіка там прызналі выпадак з «Буслікам» страхавым. Як паведамляюць інфармаваныя крыніцы выдання Office Life, KUKE S. A. пагадзілася лічыць яго «палітычнай рызыкай».

Прысуджаная кампенсацыя складае 18 185 148 злотых, або 90% ад сумы ўкладзеных сродкаў, і з'яўляецца максімальна магчымай сумай кампенсацыі», — гаворыцца ў паведамленні інвестара.

Выплата будзе праведзена на працягу некалькіх найбліжэйшых дзён.

Раней з'явілася інфармацыя, што сетка «Буслік» у Беларусі спыніла працу ў канцы лютага. 

Чытайце таксама:

«Буслік» адляцеў: усе крамы калісьці найбуйнейшай сеткі закрыліся

Праясніўся далейшы лёс крамаў «Буслік»

Што адбываецца з «Буслікам»? Беларускія сеткі з'ядаюць расіяне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера