Знайсці
22.01.2024 / 15:592РусŁacБел

Праясніўся далейшы лёс крамаў «Буслік»

Сетку супермаркетаў брэнда плануюць трансфармаваць.

У 2018 г. польская кампанія CDRL набыла 90% сеткі, 10% засталося ў заснавальніка праекта Сяргея Місячэнка. У кастрычніку 2023 г. CDRL паведаміла пра страту кантролю над даччыным беларускім прадпрыемствам «ДПМ» на фоне агульнай палітыка-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Да таго моманту сетка «Буслік» скарацілася да 28 гандлёвых аб'ектаў. Цяпер іх засталося яшчэ ў 2 разы менш, паведамляе ilex.by.

Кіраўніцтва «Бусліка» звярталася ў Менгарвыканкам з заявай аб папярэджанні банкруцтва. Беларуская кампанія прапанавала шэраг мер па нармалізацыі фінансавага стану. Сярод іх — арэндныя вакацыі, перагляд умоў крэдытнай лініі, павелічэнне гандлёвай нацэнкі.

— Мы вядзем працу па трансфармацыі гэтай сеткі з яе беларускім уласнікам. Ёсць жаданне захаваць нацыянальны брэнд «Буслік», напоўніць крамы беларускім дзіцячым адзеннем, сваімі таварамі, — пракаментаваў Багданаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
Ёсік/адказаць/
22.01.2024
А што свайго туды ўпіхнеш, Багданаў? Мо ў Беларусі канцтавары вырабляюць?
0
палессе/адказаць/
22.01.2024
вырабляюць) днямі набыла лінейку - зроблена ў Беларусі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031