Знайсці
15.04.2024 / 17:2059РусŁacБел

Маладым пахавалі міліцэйскага начальніка, які камандаваў разгонам дэманстрацыі ў Пінску ў 2020-м

Да свайго 48-годдзя Дзмітрый Каравякоўскі не дажыў два з паловай месяцы, не стала яго ў суботу. Прычына смерці нам невядомая. Пахавалі Каравякоўскага ў Брэсце — па апошнім месцы службы.

 

Фота: brestcity.com

Разгон дэманстрантаў, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў, у Пінску быў асабліва жорсткі. Вядомыя імёны 27 жыхароў горада, што атрымалі доўгія турэмныя тэрміны за ўдзел у пратэстах 9 жніўня. Камандаваў пінскай міліцыяй тады Дзмітрый Каравякоўскі.

Дзмітрый Каравякоўскі — патомны сілавік: ягоны бацька быў адным з кіраўнікоў брэсцкай міліцыі, брат шмат гадоў аддаў службе ў ДАІ, жонка таксама служыць. 

Родам Каравякоўскі з Пінска. З 1997 года ён служыў у крымінальным вышуку, у 2019-м атрымаў прызначэнне ў Пінск.

У 2020-м ягоны родны горад масава галасаваў супраць Аляксандра Лукашэнкі, за Святлану Ціханоўскую, але, як і ўсюды, людзей заганялі на датэрміновае галасаванне, а міліцыя разам з супрацоўнікамі КДБ перашкаджала незалежнаму назіранню за выбарамі. Увечары 9 жніўня выбарцы выйшлі на вуліцы і скіраваліся да будынка райвыканкама. Пратэст скончыўся сілавым разгонам.

Вядомыя імёны 27 жыхароў горада, якія атрымалі шматгадовыя турэмныя тэрміны за ўдзел у пратэстах 9 жніўня. Сярод іх рабочыя, кіроўцы, санітарка бальніцы. Рэальная лічба палітзняволеных пінчукоў, імаверна, у разы большая. Шматлікія жыхары горада атрымалі турэмныя тэрміны таксама за «распаўсюд заклікаў» ці каментары ў сацыяльных сетках.

За свае заслугі Каравякоўскі быў прызнаны ўладамі «чалавекам года Піншчыны ў галіне ахове законнасці», а ў 2021-м атрымаў павышэнне ў Брэст, дзе ён узначальваў Ленінскі РАУС. 

Дзмітрый Каравякоўскі запомніўся сваёй заявай, у якой тлумачыў падзеі 2020-га тым, што Лукашэнка змагаўся з пандэміяй у шкоду сваёй перадвыбарчай кампаніі, у выніку чаго «інфармацыйнае поле выпусцілася з рук». 

Будзьце стрыманымі пры каментаванні такіх навінаў у месенджарах і сацсетках. У цяперашніх рэаліях нават нейтральнае выказванне на гэтую тэму можа прывесці да завядзення крымінальнай справы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Маёр міліцыі з Ляхавічаў памёр у 41 год 

У Магілёве падпалкоўнік міліцыі памёр ва ўзросце 46 гадоў

Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год

На Брэстчыне пасля 2020 года памерлі не менш за пяць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Якія прычыны і абставіны смерцяў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
52
Панылы сорам
3
Ха-ха
22
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
11
0
чуть помедленнее конюх/адказаць/
16.04.2024
vik,история пишется, её не вытрешь из памяти, а пинское окружение ещё ходит, шевелится... Закон обязателен для всех Минтов.
0
Бетон/адказаць/
16.04.2024
Ну вы зразумелі.
0
Нерусская душа/адказаць/
17.04.2024
Максим Дизайнер, да мы такіе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера