Знайсці
31.03.2024 / 12:042РусŁacБел

У Арменіі ідуць трэніроўкі высадкі чалавека на Марс. Краіна найбольш падышла даследчыкам

Навукоўцы тэстуюць скафандры і робатаў на выпадак магчымай экспедыцыі на Марс. Тэставая пляцоўка, на якой арганізавана імітацыя высадкі даследчай экспедыцыі на Марс, арганізавана паблізу армянскага сяла Армаш. Горы Арменіі выбралі за іх падабенства з паверхняй чырвонай планеты.

Міжнародная даследчая місія на Марс AMADEE-24 праводзіцца Аўстрыйскім касмічным форумам ва ўзаемадзеянні з Армянскім касмічным агенцтвам.

Па ўмовах эксперыменту, каманда з 6 даследчыкаў з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Італіі і Вялікабрытаніі жывуць і праводзяць даследаванні ў спецыяльна распрацаваным для іх ізаляваным асяроддзі пасялення. Пакідаць яе можна толькі ў прататыпе марсіянскага скафандра. Эксперымент завершыцца 5 красавіка.

Навукоўцы тэстуюць розныя тэхналогіі, якія могуць спатрэбіцца на Марсе, напрыклад, спрабуюць вырошчваць гародніну ў спецыяльна створаным мікраклімаце і даследуюць паверхню пры дапамозе робатаў.

Важным момантам лічаць псіхалагічную падрыхтоўку касмічнага экіпажа, які ў выпадку палёту на Марс будзе надоўга адарваны ад роднай планеты.

Навукоўцы лічаць, што чалавек зможа трапіць на Марс не раней за 2030 год.

Чытайце таксама:

9-гадовая беларуска запатэнтавала вынаходку. Для сябе меншую, а для дзядулі большую

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Упершыню ў гісторыі беларуска паляцела ў космас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ганьба/адказаць/
31.03.2024
Брэдбэры б спадабалася. Прылятаюць амерыканцы на Марс - а там ужо армянская карчма :)
0
Paliašuk/адказаць/
31.03.2024
Ганьба, выходзяць астранаўты з карабля, а ім насустрач які-небудзь Армэн Марсіян: - Таксі на Гюмры замаўлялі? :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031