Знайсці
08.05.2024 / 18:11ŁacБел

Памёр брытанскі акцёр — зорка «Гульні тронаў»

6 мая памёр брытанскі акцёр Іэн Гелдэр, які сыграў ролю Ківана Ланністара ў серыяле «Гульня тронаў». Пра гэта паведамляе Fox News. Яму было 74 гады.

Іэн Гелдэр. Фота: Jeff Spicer

У снежні мінулага года ў акцёра выявілі рак жоўцевых пратокаў.

Акцёр выканаў у серыяле «Гульня тронаў» ролю Ківана Ланістара — малодшага брата Тайвіна Ланістара і ягонага найбліжэйшага дарадцы падчас вайны Пяці Каралёў. Ягоны персанаж з'яўляўся ў першым і другім сезонах, а потым вярнуўся толькі ў пятым і шостым.

«Гульня тронаў» транслявалася на HBO з 2011 па 2019 год. Серыял заснаваны на цыкле раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р. Р. Марціна. Праект стаў самым буйнабюджэтным на сучасным амерыканскім тэлебачанні і самым дарагім у жанры фэнтэзі.

Чытайце таксама:

Брытанскі акцёр Бернард Хіл — капітан «Тытаніка» — памёр ва ўзросце 79 гадоў

Намеснік кіраўніка «Імперскага рускага балета» Вітаўтас Таранда памёр ва ўзросце 59 гадоў

Памёр акцёр Аляксандр Шырвінт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера