Знайсці
29.03.2024 / 19:345РусŁacБел

Літоўская мытня затрымала аўтамабіль, які пераганяў беларус

На мяжы затрымалі BMW X1, які грамадзянін Беларусі набыў у Еўропе.

Аўтамабіль, які беларус намагаўся вывезці з ЕС у Беларусь. Фота: lrmuitine.lt

Не паверылі, што набыў для асабістага карыстання

Як паведамляюць мытныя органы Літвы, калі беларус праходзіў кантроль у пункце пропуску «Шальчанінкай», мытнікі на падставе прадстаўленых даных палічылі, што ён перавозіць аўтамабілі з ЕС у трэція краіны ў камерцыйных мэтах.

У выніку BMW X1 коштам 26 230 еўра затрымалі. На беларуса, які вывозіў аўтамабіль, склалі адміністрацыйны пратакол. Яго вінавацяць у парушэнні міжнародных санкцый або абмежавальных мер, устаноўленых заканадаўствам Літвы. Чалавеку пагражае штраф і канфіскацыя аўто.

Як літоўская мытня магла прыйсці да такой высновы?

Рэч у тым, што Літва ўжо каля двух гадоў не прапускае праз сваю мяжу аўтамабілі, набытыя ў ЕС, калі за стырном знаходзіцца не пакупнік аўтамабіля, а іншы чалавек. Такіх асоб прыраўноўваюць да перавозчыкаў, а санкцыі забараняюць беларускім перавозчыкам працаваць на тэрыторыі ЕС. 

Каб абысці гэтыя абмежаванні і без перашкод перасекчы літоўска-беларускую мяжу, некаторыя перагоншчыкі набывалі аўтамабіль на сваё імя, кожны раз афармляючы экспартныя дэкларацыі (ЕХ) таксама на сябе. Верагодна, з гэтай прычыны літоўскім мытнікам удалося адсачыць, што беларус ужо не першы раз за кароткі перыяд часу купляе ў Еўропе аўтамабіль і вязе яго ў Беларусь. 

Ці можна купляць аўто для сябе?

Беларусы маюць права набываць для сябе аўтамабілі ў ЕС з любым аб'ёмам рухавіка ў незалежнасці ад кошту. Пры гэтым, яшчэ на этапе афармлення экспартнай дэкларацыі ў Літве мытня патрабуе ад грамадзян Беларусі пісаць распіску, у якой пакупнік пацвярджае, што абязуецца выкарыстоўваць машыну для асабістага карыстання, а не для перапродажу ў Расію.

Раней «Нашай Ніве» адзін з перагоншчыкаў распавядаў пра кейс, калі польская мытня адмовілася выпускаць аўтамабілі, якія былі нібыта прызначаныя для экспарту ў Казахстан. Польскі мытнік пры перавозчыку знайшоў раней экспартаваныя гэтай фірмай машыны ў продажы на расійскім сайце. 

Магчыма, і ў гэтым выпадку літоўскім мытнікам удалося знайсці інфармацыю, якая даказвае, што ўвезеныя раней беларусам машыны «для асабістага карыстання» знаходзяцца ў продажы.

Чытайце таксама:

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Чаму паток люксавых аўто ішоў праз Польшчу і як іх будуць увозіць цяпер

Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
10
Сумна
18
Абуральна
11
1
Уладзімір /адказаць/
30.03.2024
[Рэд. выдалена]
1
андруша/адказаць/
30.03.2024
Фэйспалм не за свои грошы и не для себя. чего его жалеть?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
31.03.2024
андруша

Завидуй молча, морда памяркоуная. Тебе такую коляску не видать. А у мужика все нормально будет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031