Знайсці
29.03.2024 / 07:4715РусŁacБел

Літва і Польшча не выпускаюць малдаўскі дзіцячы хор з Беларусі

22 сакавіка хор выступіў у Варшаве, а затым адправіўся на канцэрт у Беларусь, а назад выехаць не можа.

Ілюстрацыйнае фота. Тэлеграм-канал Белграніца

Польшча і Літва больш за суткі не выпускаюць з Беларусі аўтобус з дзецьмі — удзельнікамі малдаўскай харавой студыі «Рапсодыя» з Кішынёва, ім не дазваляюць перасекчы мяжу. Пра гэта паведаміла кіраўніца калектыву, заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава ў сацсетках, піша absatz.media.

22 сакавіка хор выступіў у Варшаве, а затым адправіўся на канцэрт у Беларусь. Пасля выступу дзеці на аўтобусе выехалі з Брэста і паспрабавалі выехаць праз мяжу з Польшчай, аднак іх не прапусцілі.

«Існуе нейкі закон, пра які не ведае ніхто ў нашай краіне, што мы не можам як транзітныя пасажыры, паколькі мы не рэйсавы аўтобус, выехаць з Беларусі. Наша амбасада параіла нам праехаць праз Літву, з мяжы Літвы нас вяртаюць назад у Беларусь», — распавяла Барабаншчыкава.

Цяпер людзі ніяк не могуць вярнуцца ў Малдову. Аўтобус ахоўваюць аўтаматчыкі і нікога не выпускаюць, дадала кіраўнік студыі.

Да памежнага пункта выехаў консул Малдовы ў Беларусі. Кіроўцу аўтобуса «выпісалі адмову аб уездзе з прычыны пагрозы бяспецы Літвы».

Чытайце таксама:

«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай РВН

Гродзенскі перавозчык прыдумаў геніяльны ход, як хутка перасекчы мяжу аўтобусу. І зэканоміў суткі

Квіткоў на аўтобусы з Беларусі ў Літву не дакупіцца. Колькасць рэйсаў скарачаецца, цэны растуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
21
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
15
2
Хрыч/адказаць/
29.03.2024
 JU,а я не разумею мовы.Давай лучше я тебе на древне-литвинском напишу )) 
29.03.2024
Шерхан, думаю, з Румыніі праз Венгрыю і Славакію. А са Славакіяй мяжы няма - шэнген.
1
Крывадушнікам/адказаць/
29.03.2024
Такое адчуванне, што для літоўцаў галоўная пагроза не імперская РФ, а ліцвіны і дзеці, а для палякаў - дзеці і зерне. Але калі гэта прыносіць ім вялікія грошы, то можна на гэта закрыць вочы (уключыць рэжым не да законаў). А што ўзяць з дзяцей, гэта ж не польскі экспарт праз Беларусь у РФ у абыход санкцый ЕС на сотні мільёнаў. Закон забараняе гэта рабіць, але палякі і літоўцы закрываюць на гэта вочы. Затое на малдаўскіх дзецях яны вырашылі адыграцца па ўсёй строгасьці закону. Крывадушна неяк, бо калі закон, то ён павінен дзейнічаць на ўсіх аднолькава, у тым ліку і на экспарцёраў якія яго масава парушаюць. І звярніце яшчэ ўвагу, што польскія фермеры не блакавалі мяжу з РБ ці Калінінградскай вобласцю РФ, бо туды дагэтуль ідзе іх прадукцыя, яны блакавалі толькі ўкраінскую мяжу ды трохі з Нямеччынай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930