Знайсці
28.03.2024 / 14:364РусŁacБел

Беларусы змогуць зрабіць бясплатнае ЭКА ў Польшчы. Як і куды звяртацца

Як беларускім парам атрымаць фінансаванне ЭКА ў Польшчы. 

Фота: Thanasis Zovoilis / Getty Images

У Польшчы на ЭКА сёлета выдзеляць 500 млн злотых (гэта каля 125 млн даляраў), чакаецца, што фінансаванне будзе таксама распаўсюджвацца на замежнікаў, якія пражываюць у краіне.

Правілы яшчэ распрацоўваюцца, але ўжо дакладна вядома, што аплачваць гэтую медыцынскую працэдуру дзяржава пачне з 1 чэрвеня. Каб раней за іншых атрымаць датацыю, усе пары, у якіх па нейкіх прычынах не атрымліваецца завесці дзіця, павінны да гэтай даты звярнуцца да доктара, прайсці курс лячэння і атрымаць абавязковае накіраванне на ЭКА. 

Польшча пайшла на гэты крок праз праблему з нараджальнасцю. Калі ў 2021 годзе там на свет з'явілася 332 тыс. немаўлят, то ў 2022-м — ужо 305 тыс., а за мінулы год нарадзілася ўсяго 272 тыс. дзяцей. З іх больш за 15 тысяч нованароджаных маюць бацькоў-замежнікаў (на першым месцы ўкраінцы, на другім — беларусы), што робіць іх унёсак у натуральны прырост насельніцтва адчувальным. Агульнанацыянальная праграма кампенсацыі выдаткаў на ЭКА — адзін са спосабаў новага ўрада пераламаць непрыемную дэмаграфічную тэндэнцыю. 

Крытэрыі, па якіх будуць адбіраць пары для ўдзелу ў праграме, а таксама памер фінансавання (або дафінансавання) пакуль невядомыя. Некаторае ўяўленне пра тое, як гэта можа выглядаць, даюць праграмы сумеснага фінансавання лячэння метадам ЭКА, якія і цяпер дзейнічаюць у некаторых рэгіёнах Польшчы. Датацыі могуць атрымліваць і беларускія пары.

Што цікава: не абавязкова быць у афіцыйным шлюбе, гэта можа быць грамадзянскае партнёрства. Калі гаворка ідзе пра ўзрост, то верхні парог для жанчыны вагаецца ад 40 да 43 гадоў. Практычна ўсюды прадугледжваецца абавязковае лячэнне на працягу 12 месяцаў перад працэдурай ЭКА, хоць доктар можа скараціць гэты тэрмін, але атрымаць фінансаванне без папярэдняга звароту па дапамогу да спецыялістаў не атрымаецца.

Сума, якую выдзяляюць мясцовыя ўлады, — ад 6 тысяч злотых (прыкладна 1,5 тысячы даляраў) у Варшаве да 5 тысяч у Познані. Гэта значыць цяпер ЭКА фінансуецца толькі часткова.

З працэдурай ЭКА ў Польшчы працуюць у тым ліку вядомыя ўкраінскія і беларускія рэпрадуктолагі.

Падчас працы над новым законам аб фінансаванні ЭКА часта спасылаліся на папярэднюю Дзяржаўную праграму кампенсацыі выдаткаў 2013-2016 гадоў. Мяркуецца, што новая будзе заснаваная на аналагічных прынцыпах.

Тады кожная пара, якая ўдзельнічала ў праграме, магла прайсці тры індывідуальныя цыклы лячэння бясплоддзя з выкарыстаннем экстракарпаральнага апладнення. У рамках праграмы фінансавалася ўся біятэхналагічная частка, а таксама лабараторныя і дадатковыя даследаванні клінічнай часткі. Лекі таксама прадастаўляліся.

Падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Ізабэла Ляшчына абвясціла, што мэта праграмы ЭКА —забяспечыць доступ да лячэння з выкарыстаннем экстракарпаральнага апладнення для ўсіх пар, незалежна ад іх фінансавага становішча.

Чытайце таксама:

Сабралі ўсё, што трэба ведаць пра донарства сперматазоідаў і яйцаклетак

Калі і каму варта замарозіць палавыя клеткі і эмбрыёны для ЭКА — тлумачыць рэпрадуктолаг

Міфы і самыя частыя пытанні пра ЭКА: колькі спроб трэба, каб зацяжараць, ці павялічвае гэта рызыку анкалогіі і ці важны ўзрост

У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
29.03.2024
Ната , прыяжджайце ў Беларусь. Забудзецеся на такія словы, як кардыёлаг. Такой экзотыкі, як кардыёлаг, у беларускіх паліклініках няма.
0
Польскі лекар./адказаць/
29.03.2024
А o! (ад локця).
30.03.2024
Угу, не пиз...и
а то пойдешь да кардиолога))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930