Знайсці
26.03.2024 / 14:451РусŁacБел

«Пара заўсёды была ветлівай». З'явіліся новыя факты пра знікненне і забойства ў Нямеччыне ўкраінскіх мамы і бабулі

Bild расказаў новыя падрабязнасці выкрадання пяцітыднёвай дзяўчынкі ў нямецкім Хакенхайме і забойства яе ўкраінскіх мамы і бабулі.

Ілюстрацыя Bild

Дзіця было знойдзена ў доме пары ў ціхім жылым раёне на ўскраіне Зандхаўзена. Гэта немец Марка А. (44 гады), які працуе ў мясной краме, і яго жонка рускага паходжання Іна (43 гады).

Некалькі месяцаў яны адкрыта казалі суседзям і калегам па працы аб будучым «нараджэнні» дачкі. Пры тым, што ў іх ужо ёсць трое сыноў.

«Ён з гонарам паказаў мне ружовую шапачку для дзіцяці. Я ўсё яшчэ была здзіўлена, таму што яго жонка ўвогуле не выглядала цяжарнай. Але я ніколі не чакала такога злачынства. Пара заўсёды была вельмі ветлівай і здавалася мілай», — кажа суседка.

Іншы сусед расказаў, што пару затрымлівала цэлая група захопу.

«У сераду ўвечары, каля 19:00, перад домам спынілася некалькі машын з віскам шын, з якіх выйшлі шматлікія людзі ў масках. Калі я выйшаў, мой сусед сядзеў перад домам са звязанымі рукамі. Толькі калі я патэлефанаваў у паліцыю, я даведаўся, што гэта была паліцэйская аперацыя. Спачатку я баяўся, што гэта была моцная атака», — распавёў сусед.

Апошні раз украінскую сям'ю бачылі ў рэстаране ў суправаджэнні жанчыны, якая ў сацыяльных сетках прапанавала ім дапамогу з афармленнем дакументаў. Пакуль незразумела, гэта іншая жанчына ці Іна і ці арыштаваная яна.

Нагадаем, спачатку было знойдзена цела маці, затым жывая дзяўчынка, а потым цела яе бабулі.

Чытайце таксама:

Новыя падрабязнасці забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: стаў вядомы трагічны лёс яе маці

Забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: жудасны працяг гісторыі

У Нямеччыне забілі 27-гадовую бежанку з Украіны, яе маці і нованароджаную дачку шукаюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
21
Абуральна
27
27.03.2024
Психически больные люди. Я думал у них детей не было,а им просто девочку хотелось..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031