Знайсці
14.03.2024 / 07:549РусŁacБел

У Нямеччыне забілі 27-гадовую бежанку з Украіны, яе маці і нованароджаную дачку шукаюць

Паводле інфармацыі паліцыі, 27-гадовая жанчына загінула праз гвалт.

facebook.com

На дамбе ракі Рэйн каля горада Хокенхайм паліцыя знайшла цела 27-гадовай Украінкі, якая жыла ў доме для бежанцаў, піша Украінская праўда са спасылкай на Bild.

Маці забітай жанчыны і яе нованароджаная дачка, якой усяго пяць тыдняў, прапалі без вестак.

Паліцыя шукае маці забітай — 51-гадовую Марыну Стэцэнка, якую лічаць сведкам злачынства.

Паводле інфармацыі паліцыі, 27-гадовая жанчына загінула праз гвалт. Раней яна лічылася зніклай без вестак.

Зараз працягваецца расследаванне спецыяльнай камісіі для ўстанаўлення дакладных абставінаў злачынства.

Чытайце таксама:

«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ

«Для вас ён звер, а для мяне сын». Бацька гвалтаўніка, які забіў беларуску, пракаментаваў трагедыю і выклікаў абурэнне

У Германіі памёр і другі ўкраінскі баскетбаліст, паранены нямецкім школьнікам

17-гадовага гульца зборнай Украіны па баскетболе зарэзаў нямецкі школьнік — Bild

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
32
Абуральна
9
2
Тэкля/адказаць/
14.03.2024
мінчук, А местные  кто по национальности?
3
Австрияк/адказаць/
14.03.2024
Вадзім, да не включайте дурочка
3
Мясцовыя немцы/адказаць/
14.03.2024
мінчук, Асабліва сьмешна калі панаехаўшыя з масковіі, то бок самі бежанцы, да таго ж зусім не інтэграваўшыеся за 20 год у грамадства, на пасобіі і без веданьня мовы хэйцяць сучасных бежанцаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031