Знайсці
25.03.2024 / 20:38РусŁacБел

Польскі дзіцячы бестсэлер выйшаў па-беларуску

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад на беларускую мову польскай кнігі Ціны Азевіч «Што робяць пачуцці?» з арыгінальнымі ілюстрацыямі Аляксандры Заёнц. Пераклала дзіцячы бестсэлер на беларускую мову Марыя Пушкіна.

Анатацыя расказвае пра гэта выданне як пра дасціпную і душэўную кнігу пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх… Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць.

Гэтая незвычайная кніга польскай пісьменніцы Ціны Азевіч — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас.

Кнігу можна набыць анлайн, ці ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг

Поўны пераклад раману «Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака выйдзе ў выдавецтве Vesna

«Яна вучыць любіць Беларусь». Выйшла кніга з 4000 фотаздымкаў беларускай прыроды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930