Знайсці
27.04.2024 / 08:474РусŁacБел

Галівудская зорка хоча, каб яе называлі сапраўдным іменем

Што не так з імем Эма Стоўн?

За ролю ў фільме «Небаракі» Эма Стоўн атрымала «Оскара». Фота: Evan Agostini / Invision / AP

Амерыканская акторка Эма Стоўн («Фаварытка», «Ла-Ла Лэнд», «Небаракі») прызналася, што хацела, каб б яе называлі сапраўдным іменем, паколькі «Эма» такім не з'яўляецца, піша Бі-бі-сі.

Пры нараджэнні дзяўчынку назвалі Эмілі, і менавіта гэтае імя акторка лічыць па-сапраўднаму сваім. Але па ўсім свеце яе ведаюць як Эму.

«Гэта было б так выдатна, — прызналася 35-гадовая зорка. — Хацела б я быць Эмілі».

У інтэрв'ю выданню Hollywood Reporter Стоўн распавяла, што просіць калег па здымках звяртацца да яе па імені Эмілі — «пасля таго, як пазнае іх лепей».

Па словах актрысы, «чужое» імя ёй давялося ўзяць таму, што яе ўласнае — Эмілі Стоўн — у яе акцёрскім асяроддзі ўжо было «занята» яе абсалютнай цёзкай.

Зрэшты, здарылася гэта даўно, і толькі пару гадоў таму акторцы «стала неяк не па сабе» ад таго, што пад сапраўдным імем яе практычна ніхто не ведае.

«У нейкі момант я проста зразумела: больш так працягвацца не можа», — успамінае яна.

У 2018 годзе актрыса ўжо згадвала, што сваё сцэнічнае імя запазычыла ў любімай спявачкі, удзельніцы Spice Girls Эмы Бантан.

Стоўн — далёка не адзіная зорка шоу-бізнэсу, якая вырашыла змяніць «ужо занятае» імя.

Напрыклад, канадскі выканаўца Абель Тэсфае, вядомы як The Weeknd, пры напісанні свайго псеўданіма наўмысна скажае арфаграфію, губляючы апошнюю галосную — па яго ўласных словах, каб пазбегнуць магчымых праблем з аўтарскімі правамі», паколькі група The Weekend у Канадзе ўжо ёсць.

Чытайце таксама:

Ёргас Ланцімас паспеў зняць новы фільм са сваёй музай Эмай Стоўн у галоўнай ролі

Таранціна перадумаў здымаць «Кінакрытыка». Фільм меўся стаць апошнім у кар'еры рэжысёра

«Рыплі»: тонкі і густоўны дэтэктыў у стылі нуар, але не для ўсіх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0
2
Шчупак/адказаць/
27.04.2024
Во праблема ў чалавека
0
а чаму б і не Эмілі/адказаць/
27.04.2024
І Ніва ў тэгах-асобах напісала "Эма Стоўн")
29.04.2024
Шчупак, не, гэта прававое пытанне. Мая маці спецыяльна брала даведку у Інстытуце мовазнаўства што Эма і Эмілія тое самае імя, бо у пасляваенны час як толькі не пісалі у дакументах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031