Знайсці
21.03.2024 / 18:103РусŁacБел

Шайгу паведаміў пра грандыёзныя планы, якія немагчыма рэалізаваць без маштабнай мабілізацыі

20 сакавіка на калегіі расійскага Мінабароны міністр Сяргей Шайгу заявіў пра планы па фармаванні да канца года «дзвюх агульнавайсковых армій і 30 злучэнняў, з іх 14 дывізій і 16 брыгад». Але такія планы немагчыма рэалізаваць без масавай мабілізацыі, сцвярджае ў каментары выданню «Агентство» вайсковы эксперт Юрый Фёдараў. Бо пры стандартнай колькасці злучэнняў дадаткова набраць у войска прыйдзецца больш за 200 тысяч чалавек.

Сяргей Шайгу і Уладзімір Пуцін. Фота: AP

У цяперашнім расійскім войску проста няма неабходнай колькасці людзей для фармавання гэтых злучэнняў, падкрэслівае Фёдараў.

«Мотастралковая дывізія поўнага складу — гэта тры палкі па 2-2,5 тысячы чалавек, плюс танкавы полк, плюс маса ўсяго іншага, напрыклад, артылерыйскі дывізіён або артылерыйскі полк. Увогуле, гэта дзесьці каля 10 тысяч чалавек. Мотастралковая брыгада — гэта 4,5 тысячы чалавек. З гэтых дывізій і брыгад можна сканструяваць дзве арміі. А людзей для гэтага няма, за выключэннем таго выпадку, калі Расія абвесціць мабілізацыю», — сказаў эксперт.

Паводле яго падлікаў, для фармавання дзвюх армій спатрэбіцца набраць больш за 200 тысяч чалавек.

Рэалізацыю плана Мінабароны абцяжарыць і адсутнасць афіцэраў, мяркуе Фёдараў.

«Правёўшы мабілізацыю, Мінабароны атрымае ненавучаны натоўп у 200-250 тысяч чалавек. На кожных 10 шарагоўцаў патрэбен афіцэр. Афіцэраў так проста прызваць немагчыма. На іх навучанне патрабуецца шмат часу. Адкуль іх будуць браць і як рыхтаваць, ніхто не ведае», — сказаў эксперт.

Агучаныя Шайгу планы павышаюць рызыку таго, што дадатковы набор мабілізаваных пачнецца летам ці восенню, сказаў «Агентству» кіраўнік антываеннага праекта «Ідзіце лесам» Рыгор Свярдлін.

«Яшчэ да гэтай заявы мы з калегамі прагназавалі, што пасля выбараў, але да канца года, мабілізацыю актывізуюць. Паводле нашых ацэнак, яна наўрад ці будзе такой жа актыўнай, як увосень 2022 года, але думаю, што 100-150 тысяч чалавек Мінабароны паспрабуе мабілізаваць. Кантрактнікаў, відавочна, не хапае, таму падпісваць кантракты тэрміновай службы прымушаюць з першага ж дня службы, але для папаўнення войска тых, хто падпісвае кантракт, недастаткова», — мяркуе Свярдлін.

Тое, што пасля выбараў Расія можа пачаць новы наступ ва Украіне, дапускаюць таксама ўкраінскія ўлады і НАТА. І яны таксама мяркуюць, што для гэтага спатрэбіцца больш актыўная мабілізацыя.

Чытайце таксама:

НАТА: Ва Украіне забітыя або параненыя больш за 350 тысяч вайскоўцаў РФ

«Распілоўваць цынкавую труну балгаркай — занятак не для слабанервовых». Аповед афіцэра, які суправаджаў «груз 200» па Расіі

Шайгу ацаніў украінскія страты за час вайны ў 444 тысяч вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
20
3
Бот/адказаць/
21.03.2024
Офицеров можно отдолжить в Беларуси, пусть отрабатывают квартирки
21.03.2024
У Пыни ботекс достали, можэ воспалился?))
1
Радыёглядач /адказаць/
21.03.2024
Па дадзеных ГУР Украіны, ШТОМЕСЯЦ рузкія мабілізуюць 20 тыс. чалавек. Маштабная мабілізацыя ідзе ўжо 2 гі год.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031