Мінчуку далі 15 сутак з-за пяці паветраных шарыкаў, выпушчаных з акна
Прычым выпусціў іх а 5:30 раніцы.
Ілюстрацыйнае фота
Менчука арыштавалі на 15 дзён за выпушчаныя з акна пяць бела-чырвоных паветраных шарыкаў, якія зачапіліся за электрадраты. Суд палічыў гэта парушэннем парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП), піша «Медыязона».
На судзе мянчук распавёў, што бел-чырвона-белыя шары яму падарылі на дзень нараджэння. А 5.30 раніцы ён вырашыў іх выпусціць з акна, але шары выпадкова зачапіліся за лініі электраперадач.
Тры паветраныя шары чырвонага колеру і 2 белыя на ЛЭП выявілі сілавікі, сфатаграфавалі іх і затрымалі мінчука.
Чытайце таксама:
У Мінску затрымалі брата каліноўца Дзяніса Урбановіча
«Папрасілі патрымаць сцяг». За ўдзел у пратэстах сілавікі затрымалі мінчука Юрыя
Хрысціянскаму прапаведніку Сяргею Мельянцу далі 13 сутак арышту