Забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: жудасны працяг гісторыі
На дамбе ракі Рэйн каля горада Хокенхайм 7 сакавіка паліцыя знайшла цела 27-гадовай украінкі, якая жыла ў доме для бежанцаў. Яе смерць была гвалтоўнай, а нованароджаная дачка і маці жанчыны прапалі. Цяпер сталі вядомыя дэталі гэтай гісторыі.
Маргарыта Р. Фота: асабісты архіў
Паліцыя затрымала двух падазраваных у забойстве — 44-гадовага мужчыну і яго 43-гадовую жонку. Ён немец, яна родам з Расіі. Немаўля было ў іх, піша Bild.
Выглядае, што яны старанна планавалі забойства ўкраінкі (яе звалі Маргарытай Р.).
У апошнія месяцы пара казала суседзям і калегам па працы, што чакаюць нараджэння дачкі. Мужчына працаваў у мясной краме і некалькі дзён таму з гонарам паведаміў аб сваім нованароджаным дзіцяці. Затым ён заявіў калегам, што немаўля ўсё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
«У пары трое сыноў, мужчына яшчэ ў снежні сказаў мне, што ў студзені ў іх народзіцца дзяўчынка. Ён з гонарам паказваў мне ружовую дзіцячую шапачку для дзіцяці. Я яшчэ здзівіўся, таму што яго жонка зусім не выглядала цяжарнай, — згадвае адзін з суседзяў.
— Але я ніколі не чакаў такога злачынства. Пара заўсёды была вельмі ветлівай і рабіла прыемнае ўражанне».
Маці забітай 27-гадовай Маргарыты дагэтуль не знайшлі.
Чытайце таксама:
У Нямеччыне забілі 27-гадовую бежанку з Украіны, яе маці і нованароджаную дачку шукаюць
$5000 за месца на могілках, $330 за святара. На што хлопец Лізы патраціць сабраныя грошы?
У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА