Знайсці
14.03.2024 / 21:206РусŁacБел

Беларусь увяла забарону на ўвоз шэрагу тавараў з тэрыторыі Літвы

Урад увёў забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржмяжы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведаміла прэс-служба ўрада.

Забарону ўвялі на перамяшчэнне праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы шэрагу тавараў, што ўвозяцца для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжання. 

«Забароненыя да ўвозу для рэалізацыі і спажывання на тэрыторыі Беларусі наступныя тавары: воды, піва, віны, сусла вінаграднае, вермуты, напоі іншыя зброджаныя, спірт этылавы, воцат, шыны і пакрышкі пнеўматычныя гумовыя, адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама ўжываныя раней часткі і прылады транспартных сродкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Беларусь устанаўлівае забарону на імпарт з Літвы асобных тавараў, уключаючы прадукты харчавання, будаўнічыя вырабы і бытавую тэхніку.

«У прыватнасці, у названы пералік уключаныя асобныя тавары, якія паходзяць з Літоўскай Рэспублікі: малако і вяршкі згушчаныя, садавіна і арэхі, кава, сокі фруктовыя, воды, воцат, калготкі, панчохі, гольфы, шкарпэткі і іншыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, асобныя будаўнічыя вырабы, халадзільнікі і маразільнікі», — расказалі ў прэс-службе ўрада.

Праўда, названыя забароны не закранаюць тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі для асабістага карыстання.

Гэтая пастанова падаецца як адказ на прынятае Літвой рашэнне аб спыненні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску. Рашэнне беларускага ўрада пракаментавалі ў МЗС Беларусі.

«Гэта негатыўна адаб'ецца на працы шматлікіх літоўскіх лагістычных аператараў і прывядзе да адчувальнай страты іх даходаў у сувязі з істотным скарачэннем тавараабароту», — заявілі ў МЗС, адзначыўшы, што наступная на чарзе — Латвія.

Чытаецца таксама:

Буйны перавозчык расказаў, што з аўтобусамі ў ЕС пасля закрыцця «Катлоўкі» і «Прывалкі»

Антырэкорд з пачатку года: 3175 фур чакаюць уезду ў ЕС

Вынікі апошняга апытання паказалі, што літоўцы прыхільна ставяцца да беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
16
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
11
15.03.2024
А яшчэ нада забараніць дальнабоям вяртацца ў сінявокую, толькі пераводы дасылаць сем’ям, каб набывалі толькі беларускае.
6
Жора/адказаць/
15.03.2024
Спадар, прызнаць суагрэсарам можа толькі ААН. І тое, толькі пасля перамогі Украіны ў вайне. І яшчэ спрэчна, хто будзе прызнаны суагрэсарам - нелегітымнае кіраўніцтва, ці ўся краіна з народам. А вы ўжо ўвесь народ запісалі ў суагрэсары, і пры гэтым умудрыліся самавыдзяцца з яго. Не бывае так, тады вы таксама суагрэсар... прычым самаабвешчаны.
1
Шуба качанавай /адказаць/
15.03.2024
Давай,Рома, забівай эканоміку, у цябе цудоўна атрымліваецца. Ахаха
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930