Знайсці
14.03.2024 / 17:373РусŁacБел

Інтэрнэт-крамам дазволяць не прымаць ад пакупнікоў наяўныя грошы

Пра планаванае новаўвядзенне падчас прэс-канферэнцыі расказала начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, паведамляе БелТА.

Чыноўніца назвала нормы, якія збіраюцца ўключыць у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Згодна з дзейным заканадаўствам, заўважыла Гаўрыльчык, прадавец павінен забяспечыць прыём грашовых сродкаў у дзвюх формах — безнаяўнай і наяўнай. Аднак інтэрнэт-гандаль вельмі актыўна развіваецца, таму, маўляў, узнікла патрэба, каб спажыўцы разлічваліся толькі ў безнаяўнай форме.

Чыноўніца сцвярджае, што, паводле аналізу, большасць спажыўцоў разлічваюцца менавіта ў безнаяўнай форме па прычыне таго, што так прасцей. Таму, з улікам нібыта прапаноў з боку інтэрнэт-прадаўцоў, быў распрацаваны праект нормы, якая прадугледжвае, што патрабаванне аб забеспячэнні дзвюх формаў аплаты не будзе дзейнічаць у дачыненні да анлайн-крам.

Пасля прыняцця гэтай нормы інтэрнэт-прадавец, калі вырашыць, што будзе прымаць аплату толькі ў безнаяўнай форме, не будзе рабіць ніякага парушэння. Анлайн-краме трэба будзе толькі абавязкова размясціць інфармацыю, звязаную з тым, у якой форме прымаюцца плацяжы і праз якія сістэмы.

«Гэтая навацыя ўжо абмяркоўвалася з бізнэсам і грамадскасцю. Ёсць праціўнікі такіх зменаў, але іх зусім няшмат. Таму будзем планаваць уключэнне гэтай нормы ў закон», — паабяцала чыноўніца.

Чытайце таксама:

У беларускіх папраўчых калоніях збой працы інтэрнэт-крам

Сетка «Міла» не аднавіла інтэрнэт-краму ў прызначаны тэрмін

Еўрапошта дазволіла адпраўляць пасылкі за кошт атрымальнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Кіт/адказаць/
14.03.2024
Байкот такім крамам.
0
Пакупнік /адказаць/
14.03.2024
Я супраць. Забарона расплачвацца налічнымі парушае мае правы, як пакупніка.
0
губазик/адказаць/
15.03.2024
Пакупнік , не зразумели ўсим атдзелам, што парушае?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930