Знайсці
14.03.2024 / 08:003РусŁacБел

«Суправодзяць да пашпартнага кантролю». Колькі каштуе месца ў чарзе на мяжы з Польшчай

Пасля закрыцця яшчэ двух пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ўзрасла нагрузка на іншыя пераходы. Бізнэс па продажы месцаў у чарзе актуальны, як ніколі. «Наша Ніва» пацікавілася, па якіх цэнах прадаюць месца.

Польска-беларуская мяжа, «Брэст» («Тарэспаль»). Фота: Straż Graniczna

Бізнэс па продажы месцаў у чарзе найбольш распаўсюджаны ў Брэсце. Ахвотным прайсці мяжу хутчэй прапаноўваюць адразу некалькі варыянтаў.

Самы хуткі — набыць месца ў чарзе. Схема працуе наступным чынам: нейкі чалавек рухаецца па чарзе на сваім аўто і па меры набліжэння да пункту пропуску пачынае шукаць купца на сваё месца ў адмысловых чатах у месенджарах. 

Цэны на паслугу розняцца ў залежнасці ад таго, наколькі вялікая чарга. Так, напрыклад, учора вечарам адзін з карыстальнікаў чата прадаваў месца ў чарзе за 90 даляраў (каля 300 рублёў).

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала «Граница Польша»

Карыстальнікі чатаў дзеляцца інфармацыяй, што днямі куплялі месца за 150 злотых (каля 120 рублёў).

Існуе і іншы варыянт супрацы з прадаўцамі месцаў у чарзе. Ахвотныя зарабіць грошы гатовыя падмяніць вас у вашым аўто. Такі варыянт пасуе толькі берасцейцам. 

Фота: скрын перапіскі

Кошт паслугі таксама залежыць ад даўжыні чаргі. Так, напрыклад, адзін з карыстальнікаў чата заявіў пра гатоўнасць адстаяць за вас чаргу на вашым аўто да «стаметроўкі» за 30 даляраў (каля 100 рублёў).

Некаторыя ацэньваюць сваю працу пагадзінна — ад 5 да 10 даляраў за гадзіну прастою.

Знаходзяцца дзялкі, якія за 80 еўра (каля 280 рублёў) абяцаюць суправадзіць ваш аўтамабіль ажно да пашпартнага кантролю на беларускім баку.

Як тлумачыць карыстальнік, для пазачарговага праезду праз мяжу некуды ўносяць даныя, якія ўтрымліваюць рэгістрацыйны нумар, марку і мадэль аўто і даныя кіроўцы. Нібыта ўсё адбываецца афіцыйна і без праблем.

Фота: скрын перапіскі

Наколькі зразумела з апісання паслугі, машыну кліента мусіць суправаджаць нейкі іншы транспартны сродак.

Месцы ў чарзе прадаюцца і з польскага боку. Займаюцца гэтым як беларусы, так і палякі. У залежнасці ад даўжыні чаргі, цэны на месца ў чарзе з Польшчы ў Беларусь вагаюцца ад 150 да 500 злотых (120—410 рублёў).

Чытайце таксама:

«Фатаграфавалі экран, калі лазілі па сацсетках». Пасажыр расказаў, як праходзіла праверка на беларуска-польскай мяжы

З Гродна ў Беласток — за 43 гадзіны. Беларускі аўтобус паставіў рэкорд па часе на мяжы

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14
1
Шос/адказаць/
14.03.2024
Любимая забава биларусиков
3
Домовёнок Кузя/адказаць/
14.03.2024
Беларус беларусу беларус? Покупка места = покупка краденой вещи.
14.03.2024
"За машиной поедите спокойно"
Паядун-заіка. Пасля трэцяга класу адразу пайшоў працаваць у чаргу на мяжы.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера