Знайсці
12.03.2024 / 14:172РусŁacБел

Беспілотнік вывеў са строю Ніжагародскі НПЗ 

Найбуйнейшая першасная ўстаноўка па перапрацоўцы нафты на нафтаперапрацоўчым заводзе ЛУКОЙЛа ў Ніжагародскай вобласці спынена пасля пажару з-за атакі беспілотнікаў, паведаміла «Коммерсанту» крыніца на прадпрыемстве. 

Ніжагародскі НПЗ у Кстоўскай прамзоне — чацвёрты па аб'ёме перапрацоўкі ў Расіі. На яго прыпадае каля 11% усяго бензіну ў краіне, за год НПЗ перапрацоўвае 16-17 млн тон нафты.

Атакі ўкраінскіх БПЛА на стратэгічна важныя расійскія прадпрыемствы сталі ў апошні час рэгулярнымі. 

7 сакавіка беспілотнік атакаваў металургічны завод у расійскім Чарапаўцы. Чарапавецкі металургічны камбінат — другая па велічыні сталеліцейная вытворчасць у Расіі.

6 сакавіка беспілотнікі паспяхова атакавалі Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці. Гэта адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па здабычы і ўзбагачэнні жалезнай руды.

24 лютага беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце. Гэта найбуйнейшы ў Расіі вытворца сталі.

У ноч на 12 сакавіка як мінімум восем расійскіх рэгіёнаў былі атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі. Аб атаках паведамілі ўлады Белгарадскай, Варонежскай, Курскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Тульскай, а таксама Ленінградскай і Бранскай абласцей.

Чытайце таксама:

15 чалавек загінулі пры крушэнні Іл-76 у Іванаўскай вобласці

Украінскія ДРГ атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці

Губернатары Курскай і Белгарадскай абласцей пацвердзілі атаку ДРГ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ватнік Суркоў/адказаць/
12.03.2024
Прашу заўважыць, што гараць прадпрыемствы, якія забяспечваюць крывавую вайну, а не жылыя дамы.
0
Спадар/адказаць/
12.03.2024
Лоўка, прыемная навіна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031