Знайсці
10.03.2024 / 21:571РусŁacБел

Шпілеўская расказала, калі ў Беларусі з'явіцца жаночая партыя

Кіраўніца праўладнага Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская ў эфіры АНТ пракаментавала заявы Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць стварэння жаночай палітычнай сілы. 

«Прэзідэнт гаварыў і пра жаночую партыю. Пра тое, што жаночая партыя павінна быць. Але ў словах прэзідэнта вельмі дакладна прагучала, што любая ініцыятыва павінна саспець з нізоў. Таму я думаю, што партыя ў нас, вядома, з'явіцца, калі прыйдзе для гэтага час», — адзначыла Шпілеўская.

Чыноўніца таксама расказала, што лічыць галоўным для беларускай жанчыны.

«Любая жанчына разумее, што мір — гэта залог поспеху яе сям'і. Гэта залог таго, што ў яе вырастуць дзеці. Залог таго, што яны спакойна працягнуць сваю будучыню. Што яна ўбачыць сваіх унукаў. Для мяне, напрыклад, самае важнае — гэта здароўе і мір. І ўсім жанчынам гэтага зычу».

Чытайце таксама:

«Педагог, філосаф, шчаслівая маці і бабуля». Што за жанчыны сядзелі побач з Лукашэнкам у прэзідыуме БСЖ?

Шпілеўская заявіла, што літоўскія сем'і зрываюцца з месца і пераязджаюць у Беларусь. А прычына невідавочная

Кіраўніца Беларускага саюза жанчын Шпілеўская: Мы гатовы ісці абараняць радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Вольга/адказаць/
10.03.2024
Прыкарытная звычайных жанчын ніколі не зразумее. Яна там рохкае пра сваю стабільную пайку - а мы думаем, каб нашых дзяцей не прымусілі раптам удзельнічаць у чужых войнах новага крамлёўскага рэйху з калгассенфюрэрам на падпеўках.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031