Знайсці
10.03.2024 / 18:583РусŁacБел

У Германіі на 3D-прынтары надрукавалі цэнтр апрацоўкі даных

Колькі часу на гэта спатрэбілася?

Дата-цэнтр Wave House. Фота: cobod.com

Як піша NewAltas.com, дата-цэнтр Wave House у нямецкім Гейдэльбергу стаў найбуйнейшым у Еўропе будынкам, створаным з дапамогай 3D-прынтара.

З-за тыповай адсутнасці вокнаў і вялікіх праёмаў у асноўных зонах цэнтраў апрацоўкі даных іх будынкі выглядаюць даволі сумна і ненатхняльна, таму архітэктары ў сваім праекце вырашылі надаць сценам хвалепадобны дызайн.

Дата-цэнтр Wave House. Фота: cobod.com

Класічныя метады будаўніцтва не дазвалялі рэалізаваць праект, таму была абрана тэхналогія 3D-будаўніцтва. Для гэтага быў выкарыстаны прынтар BOD2 ад кампаніі COBOD International PERI. Ён выдаваў будаўнічую сумесь, прыдатную для другаснай апрацоўкі, з хуткасцю 4 кубаметры ў гадзіну.

У выніку будынак плошчаю 600 кв. метраў памерамі 54 метры ўдоўжкі, 11 метраў ушыркі і 9 метраў увышкі быў пабудаваны за 140 гадзін.

Увесь праект, пачынаючы ад будаўніцтва да ўводу будынку ў эксплуатацыю, заняў 7 месяцаў. Адзначаецца, што для афарбоўвання сценаў быў выкарыстаны робат-маляр.

Кампанія COBOD заяўляе аб намерах аўтаматызацыі як мінімум 50% працэсаў на будаўнічых пляцоўках.

Чытайце яшчэ:

Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары

У космасе на 3D-прынтары надрукавалі частку чалавечага цела

3D-друк унутры чалавечага цела. Як і навошта?

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
10.03.2024
А ў Беларусі на 3д прынтары хутка надрукуюць “матку” для Азаронка, бо “бацька” ў яго ўжо ё
0
Джамшут Алікберавіч/адказаць/
11.03.2024
Сем месяцаў фігнёй маяліся. Там сцены такой таўшчыні атрымаліся, што малатком можна прабіць. Карацей, не ўразіўся.
3
Фолькдойчэ/адказаць/
11.03.2024
Толькі Джамшуіу магла прыйсьці ў галаву ідэя прабіваць сьцены датацэнтра малатком. Нашчасце ў Германіі такіх джамшутаў няшмат.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031