Знайсці
07.03.2024 / 17:14РусŁacБел

У Рэчыцы затрымалі дзвюх жанчын, якія кралі са свежых могілак штучныя кветкі і прадавалі іх у Гомелі

Паведамленні аб крадзяжах на могілках каля вёскі Рудня сталі паступаць у Рэчыцкі РАУС з пачатку лютага. Нехта начыста выносіў усё з нядаўніх пахаванняў.

Міліцыянты, каб затрымаць злодзеяў з доказамі злачынства, ладзілі засады на могілках, піша канал сілавікоў. У адну з такіх начэй затрымалі дзвюх жанчын з пакетамі, набітымі штучнымі кветкамі. 

Затрыманых жыхарак Рэчыцы, 30 і 38 гадоў, летась падазравалі ў дачыненні да такіх крадзяжоў у суседнім Светлагорскім раёне. 

Падчас ператрусу дома ў адной з іх знайшлі рэшткі раней выкрадзеных кветак. Скрадзеныя кветкі жанчыны вазілі прадаваць у Гомель.

@nashaniva У Рэчыцы затрымалі жанчын, якія кралі кветкі са свежых магіл #речица#беларусь#нашаніва#белоруска#белорусы#светлогорск#чпбеларусь#кладбище#цветы#гомель♬ Funny - Gold-Tiger

Чытайце таксама:

У Кітаі стварылі клон украінскай блогеркі, які прадае расійскія тавары

Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031