Знайсці
12.03.2024 / 19:564РусŁacБел

Жыхар Адэсы, які згубіў сям'ю ў выніку ўдару расійскага дрону, расказаў пра трагедыю і яе ўспрыняцце

У ноч на 2 сакавіка Расія атакавала Адэсу беспілотнікамі. Сем з іх атрымалася збіць, а адзін трапіў у дзевяціпавярховік у спальным раёне горада. У выніку атакі загінулі 12 чалавек, сярод іх пяцёра дзяцей.

Дом, у які патрапіў расійскі беспілотнік. Скрын відэа FREEDOM_TV / YouTube

Сяргей Гайдаржы страціў жонку Ганну і 4-месячнага сына Цімафея. Мужчына з'яўляецца членам баптысцкай абшчыны Адэсы. Пра трагедыю ён расказаў вернікам.

Мужчына згадвае, што трагедыя адбылася ў ноч з пятніцы на суботу а палове другой ночы. Сяргей кажа, што звычайна ён засынаў са старэйшай дачкой, а пасля жонка клікала яго да сябе, але ў ноч удару гэтага не адбылося.

У кватэры, дзе жыла сям'я Гайдаржы, ад удару беспілотніка знесла два пакоі. Застаўся дзіцячы пакой, дзе спаў Сяргей з дачкой.

«Мы шмат разоў гаварылі пра тое, каб Госпад усіх нас разам забраў», — кажа мужчына. Але гэтага не здарылася. Загінула толькі ягоная жонка з дзіцем.

Па словах мужчыны, ён вельмі перажываў, каб жонка і сын загінулі без пакут. І эксперты пацвердзілі яго надзеі. «Гэта адбылося вельмі хутка, і яны не пакутавалі. Для мяне гэта было вельмі важна», — сказаў Сяргей.

Здымак Ганны Гайдаржы з сынам размясціў у сваім допісе ў фэйсбуку Максім Галкін. 

Чытайце яшчэ:

У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр

У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці

«Одесо, я з тобою». Максім Галкін на ўкраінскай мове адрэагаваў на гібель дзяцей у выніку расійскага ўдару

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
35
Абуральна
2
0
Ваўкалак /адказаць/
12.03.2024
"Дядя Петя, ты дурак?"
13.03.2024
Петя, нацисты аналогичным образом бомбили мирные города, а сейчас тоже же самое делают рашисты
0
Андрусь/адказаць/
13.03.2024
Петя, дзе Крым,  дзе жылы дзвяціпавярховік у Адэсе? Чаму расійцы захоплены імі Крым бароняць ударамі па жылых дамах у Адэсе? Гэта ваеннае злачынства - бамбіць цывільныя жылыя пабудовы. 
Межы Украіны былі прызнаныя ў 1991 годзе ў тым ліку і расіяй. І тое, што Украіна мусіць вярнуць сабе Крым - гэтага папросту вымагае самая звычайная справядлівасць - нельга беспакарана красці і захопліваць чужое. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031