Знайсці
06.03.2024 / 19:31РусŁacБел

Хуткасную чыгуначную магістраль з Масквы ў Мінск калі і пракладуць, то вельмі няхутка

«Расійскія чыгункі» вызначыліся, куды і калі будуць пракладаць высакахуткасныя магістралі, пра якія ў сваім пасланні парламенту нядаўна гаварыў нават сам Уладзімір Пуцін. Першай будуць весці трасу Масква — Санкт-Пецярбург, а потым у парадку чарговасці — Масква — Екацярынбург, Масква — Адлер, Масква — Мінск і Масква — Разань. Гэта вынікае з прэзентацыі першага намесніка генеральнага дырэктара «Расійскіх чыгунак» Сяргея Кобзева, піша РБК.

 

Адносна тэрмінаў Кобзеў не выключыў, што «дзесьці да канца 2028-2029 гадоў» ужо можна будзе паехаць у Санкт-Пецярбург першым расійскім высакахуткасным цягніком.

Але купляць яго ў некага расейцы не хочуць, а мерацца збудаваць самі. Таму тэрміны могуць зацягнуцца і куды далей. Да мінскага ж кірунку рукі дойдуць добра калі ў наступным дзесяцігоддзі.

Чытайце таксама:

У сваім звароце Пуцін узгадаў Беларусь толькі аднойчы. І кантэкст вам не спадабаецца

З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?

Беларуская чыгунка дала парадаксальны адказ, чаму англійская мова знікла з галоўнага вакзала краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930