Знайсці
06.03.2024 / 17:41РусŁacБел

Мінулая зіма аказалася адной з самых цёплых за апошнія 140 гадоў

У Белгідрамеце паведамілі, што мінулая зіма аказалася адной з самых цёплых у Беларусі з 1881 года. У ранжыраваным шэрагу назіранняў зіма сезона 2023/2024 апынулася на шостым месцы па цеплыні.

Сярэдняя тэмпература мінулай зімы склала ўсяго 1,4 градуса ніжэй нуля, што на 2 градусы вышэй за кліматычную норму.

«Станоўчая анамалія сезоннай тэмпературы паветра знаходзілася ў асноўным у межах 1,5 — 2,5 градусаў і адзначалася па ўсёй краіне», — звяртаюць увагу кліматолагі.

Сярэдняя тэмпература паветра ў снежні складала -0,7 градуса, у студзені — 5,1 градуса, а за люты ўжо +1,7 градуса. Дарэчы, люты 2024-га аказаўся другім такім цёплым з 1945 года. 

Акрамя таго, у канцы зімы паўсюдна фіксавалася залішняя вільготнасць.

Самы вялікі мароз за зіму зафіксавалі на станцыі Езярышча 8 студзеня, калі пахаладала да -28,7 градусаў. А самым цёплым днём стаў 28 лютага, у Брэсце ў гэты дзень пацяплела да +16,1 градуса.

Чытайце таксама:

У Беларусь вярнуліся шпакі. Вясна ідзе

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е перад 8 Сакавіка. Магло быць значна горай

У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930