Знайсці
29.02.2024 / 14:269РусŁacБел

У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе

У гэтым годзе грызуны прачнуліся занадта рана, мінулы раз яны выйшлі з анабіёзу на месяц пазней. Натураліст Сяргей Шокала мяркуе, што гэта самае ранняе абуджэнне за гісторыю назіранняў. Але ці не шкодна так рана ўставаць? Яны не змерзнуць у сакавіку, піша Onliner.by.

Крапчаты суслік калісьці ў вялікай колькасці жыў у Беларусі, лічыўся шкоднікам, быў персанажам мультфільмаў, яго памятаюць нават не зусім старыя людзі. Потым знік пад напорам аграрыяў, тэхналогій, хіміі. Цяпер занесены ў Чырвоную кнігу: трэцяя катэгорыя аховы (з чатырох магчымых), фармальна «не знаходзіцца пад прамой пагрозай знікнення, але схільны рызыцы вымірання ў недалёкай будучыні».

Сяргей Шокала курыруе апошніх суслікаў краіны, сочыць на дынамікай. Гэтыя здымкі зробленыя 27 лютага ў Нясвіжскім раёне каля вёскі Юшавічы. Там размяшчаецца галоўная Сусландыя. Нядаўна такіх калоній у нас было больш за дзясятак, цяпер фактычна засталося чатыры.

Тут пазіруе магутны самец: мышцы, вочы гараць, губа парваная ў адважных пабоішчах. Перазімаваў паспяхова.

На паверхні пакуль не вельмі шмат звяркоў, Сяргей кажа, што першымі прачынаюцца самыя моцныя, якія ляглі крыху раней. Астатнія яшчэ спяць.

Наогул, у гэтыя тэрміны суслікі выходзяць з спячкі дзесьці на шыраце Адэсы, — тлумачыць біёлаг. — Для нас гэта занадта ранняе абуджэнне, самае ранняе за гісторыю назіранняў. Але не думаю, што гэта дрэнна адаб'ецца на іх: нават калі ў сакавіку будуць лёгкія маразы, такое пахаладанне яны лёгка перажывуць.

Дзякуючы цёпламу лютаму кармавая база ўжо падрыхтавана. Суслікі актыўна жуюць зялёную траву. Зіме канец.

Чытаць таксама:

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні вясны

У Бабруйску ўжо з'явіліся першыя грыбы, а ў Брэсце расцвілі падснежнікі

Пасля зімовай спячкі ў Беларусі ўжо прачнуліся кляшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
Тэкля/адказаць/
29.02.2024
І вожыкі ўжо прачнуліся ў маім двары... Бегаюць ноччу. Пад'ядаюць корм за коцікамі, вадзічку п'юць
0
Эмма/адказаць/
01.03.2024
Максимка, вали в Малиновку, там корчи подешевели ))))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2024
Тэкля

Глаунае, каб коцикав больше чым вожикау не стала. А сильнасць и низавсимасць паламацца могут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031