Знайсці
10.05.2024 / 08:005РусŁacБел

У EPAM пакрысе скарачаецца выручка і штат

Кампанія знізіла свае чаканні.

Фота: Інстаграм EPAM

Выручка кампаніі EPAM у I квартале склала $1,165 млрд, што на 3,8% менш, чым годам раней, гэта значыць на $45,5 млн. Гэта вынікае з квартальнай справаздачы кампаніі.

Кампанія знізіла свае чаканні. Так, выручка ў II квартале складзе ад $1,135 да $1,145 млрд, што менш на 2,6%. Па выніках года яна будзе ў дыяпазоне ад $4,575 да $4,675 млрд, або мінус 1,4%.

Колькасць работнікаў па стане на 31 сакавіка 2024 года складала каля 52,8 тыс.чалавек, у тым ліку 47 050 тэхнічных спецыялістаў, што на 0,7% менш, чым на 31 снежня 2023 года. Дарэчы, годам раней у кампаніі працавалі амаль 57,5 тыс.

Па словах гендырэктара EPAM Аркадзя Добкіна, кампанія адаптавалася да складанага асяроддзя попыту і з нецярпеннем чакае яго магчымага аднаўлення. На гэтым фоне інвестуюць у тым ліку ў штучны інтэлект.

Чытайце таксама:

Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі

«Не ўсё так блага». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
1
3
Влад/адказаць/
10.05.2024
Ой, а чё "па-крысе"? Сами же режим и спонсируют налогами!
28
Хуткі смоўж/адказаць/
10.05.2024
В статье не написано, что прибыль начала расти и по сравнению с первым кварталом 2023 выросла на 13.5%. выручка и штат уменьшаются, а прибыль растет. Значит компания адаптируется к рынку и работает эффективнее.
11.05.2024
Хуткі смоўж, паказчыкаў фінансавых 50 штук. І параўноўваць трэба як гэта амерыканская фірма з амерыканскім сектарам. Па мінулых гадах не праблема. Але беларусам трэба ведаць што там з польскімі беларускім аддзелам, якія самі па сабе. ну і па праўдзе нам трэба ведаць колькі беларусу добкін плаціць за тую ж працу і колькі добкін дае працы. А то можа наш праграміст працуе болей а пса сутнасці атрымлівае меней, вось і прыбытак у Добкіна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031