Знайсці
10.05.2024 / 10:373РусŁacБел

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за «дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве»

Кіраўніцтва місіянераў аблатаў апублікавала афіцыйную заяву з нагоды затрымання айцоў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха.

Арыштаваныя святары чакаюць суда. Па інфармацыі «Хрысціянскай візіі», паседжанне адбудзецца сёння ў Віцебску.

Прэсавы сакратар польскай правінцыі місіянераў-аблатаў, айцец Павел Гамуляк, паведамляе што прычынай затрымання стала «dywersyjna działalność». Гэты тэрмін можна перакласці з польскай як непасрэдна дыверсійная дзейнасць, але таксама і «падрыўная» ці «экстрэмісцкая».

Місіянеры-аблаты з'яўляюцца паважаным каталіцкім ордэнам з двухсотгадовай гісторыяй. Сёння ў свеце працуюць каля 3500 аблатаў на ўсіх кантынентах. Сярод аблатаў ёсць 2 кардыналы, 7 арцыбіскупаў і 36 біскупаў.

Раней паведамлялася, што затрыманне адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне.

Чытайце таксама:

У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў

«Давялося ісці ў КДБ на допыт з дэтэктарам хлусні». Прапаведнік Мельянец выехаў з Беларусі з сямю дзецьмі і расказаў пра пераслед

Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
23
0
Ёсік/адказаць/
10.05.2024
Каталікі дырэктару саўгаса, як костка ў горле - хроснага хода з расейскімі сьцягамі не праводзяць, грошы не зьбіраюць, за ардынцаў малітвы не прамаўляюць. Не тое, што БПЦ - за расею, за пуціна. Лічу, што за такія дзеяньні РПЦ, Украіна павінна зачыніць усе цэрквы, папоў, хто так чакае расейскую ўладу ва Украіне, выперці з краіны ў белгарад, хай тамака свае малітвы чытаюць.
1
Ксёндз /адказаць/
10.05.2024
У маім касцёле ксяндзы заўсёды моляцца за мір ва Украіне, але ніколі за цара або за яго шпіца.
11.05.2024
Ёсік, напомните мне, что украинцы о папе римском сказали,после его фразы о белом флаге?;) Таких как вы за разжигание межконфессиональной розни садить надо и блокировать, что бы вы чушь не писали.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031