Знайсці
05.03.2024 / 18:098РусŁacБел

«Не могуць знайсці, дзе грошы»: беларуска сцвярджае, што яе хочуць адлічыць з маскоўскай ВНУ праз збой банка

Беларуска паспяхова здала сесію, аплаціла вучобу і стала чакаць новых заняткаў. Але замест раскладу пабачыла ў сябе на пошце ліст з універсітэта з папярэджаннем аб тым, што яе прозвішча ёсць у загадзе на адлічэнне. Блогерка ў тыктоку сцвярджае, што трапіла ў вельмі непрыемную сітуацыю праз банкаўскую памылку.

Скрыншот відэа ў тыктоку @Kristina_la_la_la

Дзяўчына, якую завуць Крысціна, вядзе блог у тыктоку і называе сябе маркетолагам-авантурыстам з філалагічнай адукацыяй.

— Я як старанная студэнтка здала сесію без хвастоў. І думаю: дай аплачу загадзя. Сесія заканчвалася ў лютым, і я заплаціла ў пачатку студзеня. Сяджу, чакаю наступны семестр. У канцы лютага прыходзіць мне ліст з універа, што я ў спісе на адлічэнне.

Канечне, гэта навіна вельмі здзівіла дзяўчыну і яна пачала высвятляць, што ж адбылося.

− Ва ўніверсітэце мне кажуць: «Слухайце, мы вельмі лаяльныя, але, на жаль, не можам чакаць аплаты так доўга, таму вы ў загадзе на адлічэнне».

@kristinka_la_la_la_la

Часть1

♬ оригинальный звук - Kristina_la_la_la

Блогерка пачала прасіць даць ёй магчымасць высветліць, куды ж знікла аплата. Усё ж такі на коне паўгода яе жыцця: аднаўляцца — значыць, і пісаць новую курсавую, і атрымаць шмат іншых праблем на роўным месцы.

У Тэхнабанку, праз які Крысціна пералічыла грошы на рахунак ВНУ, параілі ёй напісаць запыт і два тыдні чакаць адказ.

− Я кажу: «Вы што, жартуеце ўсе?» Я еду ў банк, а мне кажуць: «Мы нічым не можам дапамагчы». Я кажу: «Дык вярніце грошы». А яны мне кажуць: «А мы не можам». Нейкую ліцэнзію яны не атрымалі і не маюць доступу да сістэмы.

У каментарыях дзяўчына ўдакладніла, што сродкі павіны былі пералічыць праз расійскую сістэму грашовых пераводаў CONTACT. На сайце Тэхнабанка напісана: «У сувязі з адкліканнем ліцэнзіі ў АТ «Ківі Банк» (Расія), які заяўлены як аператар плацежнай сістэмы Contact, праца названай сістэмы спынена».

Скрыншот сайту tb.by.

У расійскай плацежнай сістэме «Ківі» ў канцы лютага насамрэч забралі ліцэнзію. Кашалькі замарожаныя, плацяжы не праходзяць.

Сума ў Крысціны прапала не касмічная — у наступным відэа блогерка ўдакладніла, што гаворка ідзе прыкладна пра 300 долараў. Але ж праз тое, што яна не ведала, што ўніверсітэт іх не атрымаў, у дзяўчыны пачаліся праблемы. Вучыцца Крысціна дыстанцыйна ў Маскоўскім міжнародным універсітэце — да канца вучобы ёй засталося паўтара года. Пры ўмове, вядома, што атрымаецца пазбегнуць адлічэння. Больш за ўсё блогерку абурае той факт, што ніхто не паведаміў ёй пра тое, што ўніверсітэт не атрымаў яе аплату.

За два дні відэа набрала мільён праглядаў і амаль 12 тысяч лайкаў.

А эпапея дзяўчыны працягваецца:

− Я толькі што чацвёрты раз выслухала ўсё тое самае: «Сістэма не працуе, паглядзець, каму мы перавялі грошы, а каму не, не можам. Юрысты разбіраюцца. Напішыце зноў на тую пошту, якая пазначана на сайце». Лягчэй ад гэтага не стала. Адзінае, я апісала сітуацыю ў кнізе скаргаў у надзеі, што мне на яе нехта адкажа.

Пакуль што Крысціна адправіла квітанцыю аб аплаце ў свой універсітэт разам з лістом, у якім тлумачыць сітуацыю. Яна чакае, што вырашыць кіраўніцтва ВНУ. Кажа, што калі яе сапраўды адлічаць, то блогерка пойдзе пісаць скаргу ў суд.

Чытайце таксама:

Беларускую манету наміналам 1 рубель прадалі за 355 рублёў

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Калаўр знайшоў пазітыў для беларускага рубля ў санкцыях 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
8
Антон/адказаць/
05.03.2024
Эта, так сказать, новость специально для мелких бесов придумана. Вот они уже в комментах зашевелились и сеют ненависть.
2
Пан Усялян/адказаць/
06.03.2024
Колькі гадкоў гэтай жэншчыне на відэа?
0
Сонейка /адказаць/
06.03.2024
Пан Усялян, якая вам розніца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930