Знайсці
02.03.2024 / 16:1424РусŁacБел

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова

1 сакавіка праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, правёў памінальную літыю па загінулых пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўніках Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе прэс-служба БПЦ. Пры гэтай нагодзе Веніямін таксама ўзнагародзіў міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Гэтым ордэнам беларускі экзархат РПЦ узнагароджвае дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, клірыкаў і парафіян, якія «паслужылі сваёй працай Беларускай праваслаўнай царкве».

Іван Кубракоў узначаліў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 29 кастрычніка 2020 года. Ён адзін з галоўных арганізатараў і выканаўцаў масавых палітычных рэпрэсій, якія, не спыняючыся ні на адзін дзень, ідуць у Беларусі ўжо амаль чатыры гады. 

Чытайце таксама:

Кубракоў заявіў, што летась у міліцыю папрасіліся восем тысяч чалавек

Лукашэнка заявіў, што спецслужбы ўкараняюцца ў «тэрарыстычныя групоўкі»

Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10
0
Курт/адказаць/
03.03.2024
Прямо бородатое воплощение беса, не удивлюсь если под рясой у нечистика волосатые, козлиные ноги с копытами.
0
Абменны фонд /адказаць/
03.03.2024
Вася, а ў цябе парашут не цягнецца да табой, троль лукашысцкі?
0
Абменны фонд /адказаць/
03.03.2024
Сяржук, вам у кгб відней
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031