Знайсці
11.02.2024 / 23:096РусŁacБел

Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы

Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў пахваліўся сваімі атрадамі. 

Фота: унутраныя войскі МУС

Разам з інструктарамі-вагнераўцамі беларускія вайскоўцы унутраных войскаў трэніраваліся сем месяцаў. На базе навучальнага цэнтра «Валоўшчына» падрыхтавалі 1600 чалавек.

Рыхтавалі камандзіраў, начальнікаў штабоў, штурмавікоў, снайпераў, мінамётчыкаў, дроншчыкаў, артылерыстаў.

Карпянкоў паведаміў, што створана 10 атрадаў спецыяльнага назначэння і два атрады добраахвотнікаў.

Вайскоўцам уручылі шэўроны са згадкай «Вагнера».

Фота: унутраныя войскі МУС

Чытайце таксама:

Карпянкоў пракаментаваў інфармацыю пра кепскія адносіны з Кубраковым і планы аддзяліцца ад МУС

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі

«Вагнераўцы» навучаюць снайпераў унутраных войск МУС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
1
Каса на камень/адказаць/
12.02.2024
Пытанне , ну дык Полк Клiноýскага збiраецца со зброей у руках браць уладу ý Беларусi. Неаднаразова ж яны казалi аб гэтым. Бачна што i лукашэнкаýцы гатуюцца да ýзброеннай барадзьбы за ýладу
0
Тюртель Максим/адказаць/
12.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Пытанне /адказаць/
12.02.2024
Каса на камень, а ў 2020м, калі расстрэльвалі пратэстоўцаў, журналістаў, дзяўчат, гэта якая ў лукашыстаў была барацьба за ўладу? Не ўзброеная? Стралялі ў людзей на вуліцах, стралялі па балконах. Людзей знаходзілі павешанымі, утопленымі з прыкметамі збіцця - пасля 9 жніўня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031