Знайсці
02.03.2024 / 12:264РусŁacБел

У Мінску прадаюць памідоры па 60 рублёў. Гэта як чатыры кілаграмы свініны

Знойдзеныя памідоры, якія даражэй амаль за ўсю астатнюю ежу. Іх заўважыла ў краме ProStore Крысціна. Выглядае як рэкорд, раней самымі дарагімі былі таматы па 45 рублёў за кілаграм, піша Onliner.by.

«Памідоры па 60 рублёў я яшчэ не бачыла. Яшчэ і напісана: «добрая цана», — дзеліцца Крысціна.

Таматы спакаваныя ў скрыначкі па 200 грамаў і каштуюць крыху больш за 12 рублёў. Калі пераводзіць у кілаграмы, то атрымліваецца 60 рублёў, цана падбіраецца да якога-небудзь лакшэрнага ласося або 4 кілаграмы свініны. Улічым, што гэта таматы чэры на галінцы, частка вагі ва ўпакоўцы, то-бок хвосцікі, адразу будуць выкінутыя.

Абодва віды таматаў прыехалі з Расіі. Ацаніце апісанне чэры за 12,04 рубля на сайце вытворцы: «Смак клубніцаў і пікантнасць рукалы дапаўняюцца вустрычным тонам і водарам марской хвалі». З больш зразумелага: напісана, што яны надта салодкія. Цяпер вы ведаеце, чым упрыгожыць самы дарагі стол на найбліжэйшыя святы.

Што наогул адбываецца з цэнамі на памідоры?

Паводле звестак Белстата, у студзені (гэта апошняя даступная статыстыка) таматы падаражэлі на 6,4%, а агуркі патаннелі на 0,35%. Сярэдні кошт таматаў быў 10,78 рубля за кілаграм, агуркоў — 8,61 рубля.

У цэлым гэта звычайная для несезона сітуацыя: летась у сярэдзіне сакавіка былі таматы ад 10 рублёў, цяпер самыя танныя ў інтэрнэт-дастаўках — па 8 рублёў на акцыі, без зніжак — 9,45 рубля. Іх вязуць з Расіі, Турцыі, Азербайджана.

Чэры — звычайна самая дарагая пазіцыя сярод таматаў, але можна знайсці іх па 18 рублёў за кілаграм, цяпер гэта звычайна Егіпет або Марока.

Каментар сеткі

Пасля публікацыі матэрыялу журналісты атрымалі падрабязны каментар ад сеткі ProStore. Там патлумачылі, што цэны на любыя таматы, у тым ліку чэры, рэгулююцца пастановай Саўміна №713 ад 19 кастрычніка 2022 года, а ў працэсе фарміравання рознічнай цэны ўдзельнічаюць усе гульцы рынку: вытворцы, пастаўшчыкі-дыстрыб'ютары і самі суб'екты рознічнага гандлю.

Згодна з пастановай, розніца не мае права ўстанаўліваць рознічныя цэны звыш лімітавай максімальнай гандлёвай (з улікам аптовай) надбаўкі. Гэта значыць публікуючы цэны на таматы, суб'ект рознічнага гандлю да цаны вытворцы (у залежнасці ад краіны паходжання) мае права дадаць толькі 30%.

— Трэба ўлічваць, што названыя 30% ад цаны вытворцы дзеляцца паміж пастаўшчыкамі-дыстрыб'ютарамі і розніцай. Да прыкладу, калі пастаўшчык набыў у вытворцы тавар па цане ў 1 рубель і прадаў яго суб'екту рознічнага гандлю, то апошні мае права вызначыць максімальную рознічную цану не больш за 1,30 рубля.

Сказанае дэманструе, што рознічны кошт, трансляваны на паліцах крам, заўсёды ёсць следствам працяглайга ланцужкі цэнаўтварэння, у якой у першую чаргу будучую цану фармуе вытворца, а суб'екты рознічнага гандлю і дыстрыб'ютар мае права дзейнічаць у рамках устаноўленага пастановай мяжы гандлёвых надбавак.

Таму кошт таматаў чэры сфарміраваны з улікам патрабавання пастановы, а яго выніковае значэнне наўпрост залежыць ад цаны вытворцы або пастаўшчыка-дыстрыб'ютара, звяртаюць увагу прадстаўнікі сеткі.

— Акрамя таго, ТАА «Простарытэйл», аператар рознічнай сеткі гіпермаркетаў ProStore, фармуе цэны, зыходзячы з кан'юнктуры рынку. Іншымі словамі, раздробны кошт не будзе сфарміраваны выключна з мэтай атрымаць максімальны даход, паколькі спажывец заўсёды мае на цікавасць знайсці найбольш выгадную цану. Пры ўсталяванні рознічных цэн аналізуюцца канкурэнтныя рознічныя цэны пэўных гандлёвых сетак і канкрэтных гандлёвых аб'ектаў.

Што тычыцца надпісу «добрая цана», то ёсць адзіны дызайн для цэннікаў, які пазначае неакцыйныя тавары, растлумачылі ў сетцы. Прыклад якраз на фота ў гэтым тэксце.

Чытайце таксама:

На рынку Валяр'янава з'явіліся памідоры па 130 рублёў за кіло. Адкуль яны такія?

Блогер паказаў, дзе можна купіць мандарыны па 2,5 рубля за кілаграм

Як пасля двух гадоў санкцый змяніліся беларускія паліцы з ежай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
Борис/адказаць/
03.03.2024
Ну так не покупайте помидоры. Покупайте свинину и ешьте с картошкой и квашеной капустой. А помидоры летом будете есть
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.03.2024
Пизьнясь по белорусски. Урвать, как в последний раз, нанять рабов по 300-400, и продавать свой родовой хрущ в пролетарской дыре по цене подмосковной квартиры.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.03.2024
Борис,

Правильно, бургеры - по 17 рублей, шаурма - по 12, оливки - по 35, филе семги в Короне- по 90. Все как в лучших домах Парижа, с зарплатами, как в Конго. Буду есть резиновую галошу вместо стейка, лишь бы гардины на окнах висели. С голой сракой хоть пыль в глаза пущу. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930