Знайсці
01.03.2024 / 21:4326РусŁacБел

Міністр замежных спраў Літвы: Дзверы для беларусаў прычыненыя, але зусім зачыняць іх не варта

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у сувязі з закрыццём двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю адзначыў, што гэта сігнал аб тым, што дзверы для беларусаў прычыненыя. Аднак ён працягвае трымацца меркавання, што пакуль няма неабходнасці ў далейшым узмацненні суровасці абмежаванняў для беларускіх грамадзян, піша Delfi.lt.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: AP

«Дзверы прычыненыя, а правілы злёгку пастрожылі і змянілі. Проста дыскусія дала вынік, і я думаю, што на гэтым этапе гэтага павінна быць дастаткова», — заявіў Ландсбергіс 1 сакавіка журналістам.

«Гэта дастаткова моцны сігнал, што ў Літву павінны прыязджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам больш за ўсё патрэбныя», — падкрэсліў міністр.

Таксама ён заявіў, што было б няправільна рабіць яшчэ больш суровымі абмежаванні, уведзеныя для грамадзян Беларусі, беручы пад увагу толькі нейкія выключныя выпадкі. Так міністр адрэагаваў на выказванні беларуса, які нядаўна публічна абразіў Літву, што чарговы раз дало падставу для дыскусіі аб неабходнасці ўзмацнення суровасці санкцый.

«Адзінкавыя выпадкі вельмі падаграваюць эмоцыі і выклікаюць вялікія спрэчкі. Гэта зразумела, так бывае, так дзейнічаюць дэмакратычныя грамадствы. Аднак уносіць сістэмныя змены з-за адзінкавых выпадкаў няправільна. Нам трэба захоўваць сябе ў руках, мець спакойныя нервы і глядзець сістэмна. Гэта маё пажаданне тым ведамствам, якія павінны прымаць гэтыя рашэнні», — адзначыў міністр.

Таму, на ягоную думку, сістэмныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян не могуць прымацца на падставе такіх выпадкаў.

«Я не ўпэўнены, што ў нас ёсць 100 працэнтаў літоўцаў, якія паважаюць літоўскую мову, якія жадаюць жыць у Літве і робяць усё паводле сваіх абавязкаў і Канстытуцыі. Іншымі словамі, у кожным народзе мы знойдзем людзей, якія паводзяць сябе варожа ў адносінах да інтарэсаў свайго народа і інтарэсаў дзяржавы, у якой яны жывуць», — сказаў Ландсбергіс.

Таксама ён падкрэслівае, што ў выніку прынятых сістэмных рашэнняў плынь беларусаў, якія прыбываюць у Літву, ужо скарацілася.

Чытайце таксама:

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Пад выглядам беларусаў літоўцам пагражаюць «вярнуць Вільню» і «прыйсці да жонкі і дзяцей». Але гэта фэйкавыя акаўнты

Беларусы ў Літве масава атрымліваюць паведамленні з пагрозамі дэпартацыі. Стрыжак гаворыць аб правакацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
11
1
ирол/адказаць/
02.03.2024
Есть признанные границы и этим всё сказано. А то с подобными разговорами можно и до монголо-татарского или древне-римских государств дойти.  Не нужны белорусам каких переделов границ, каких либо дележей, не нужны никакие войны. Через нашу многострадальную землю столько войн пошло, нация столько настрадалась, что неприятие войны как таковой у белорусов в крови с рождения. 
0
Олег/адказаць/
02.03.2024
feafania, то есть Витаут беларусскае имя?Он не исповедавал балтское язычество до крещение и т.д?Он был белорусам так?Мне белорусские литвинисты напоминают рускамирских турбопатриотов.Типо Гиркина Стрекова или Бондаревой.Только по отношению к здоровой части общества.
0
Беларус з Вільні/адказаць/
04.03.2024
Пытанне


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031