Знайсці
28.02.2024 / 14:392РусŁacБел

Беларусы ў Літве масава атрымліваюць паведамленні з пагрозамі дэпартацыі. Стрыжак гаворыць аб правакацыі

Беларусы ў Літве сталі атрымліваць спам-паведамленні з пагрозамі дэпартацыі нібыта ад Дэпартамента міграцыі Літвы. Пра гэта беларусы распавядаюць у чатах. 

Нібыта літоўскі нумар, з якога некаторыя беларусы атрымлівалі паведамленні. Праз плюс ён павінен пачынацца з 370. Фота з чата беларусаў у Літве

Андрэй Стрыжак папярэджвае, што гэта падобна на правакацыю і рэкамендуе правяраць свой статус у асабістым кабінеце на сайце Дэпартамента па міграцыі.

Учора літоўскія ўлады заявілі, што збіраюцца праверыць 18 тысяч беларусаў, якія атрымалі ДНЖ да ўвядзення спецыяльных анкет. Іх папросяць запоўніць анкету, у якой яны павінны пазначыць свае адносіны да вайны ва Украіне і некаторую іншую інфармацыю.

Чытайце таксама:

«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю

«Даведку аб пастаноўцы на ўлік заўжды бяру з сабой». Што з праверкамі ДНЖ і другімі пашпартамі пры перасячэнні мяжы

У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Алекс з Юстасам/адказаць/
28.02.2024
Калі гэта правакацыя, то чыя? Хто мае актуальную базу нумароў беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Літвы і з'яўляюцца патэнцыйнымі кандыдатамі на дэпартацыю? І каму гэта выгодна? Рэжыму нелегітымнага кіраўніка Беларусі? Сумняюся.
28.02.2024
Zapasnoj Belorusiji dlia Vialykych Lycvynov v Litve ne-bu-det.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031